20 лістапада 2018 года ва Урадзе Рэспублікі Беларусь падпісаны Фінансавы дагавор паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. Цырымонія адбылася ў час афіцыйнага візіту віцэ-прэзідэнта ЕІБ Аляксандра Стубба ў нашу краіну.
У рамках падпісанага Фінансавага дагавору Еўрапейскі інвестыцыйны банк прадастаўляе крэдытную лінію «Беларусбанку» для падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу. Дакумент падпісалі Старшыня Праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч і віцэ-прэзідэнт ЕІБ Аляксандр Стубб.
Даведачна:
ЕІБ - дзяржаўная фінансава-крэдытная ўстанова Еўрапейскага саюза, мэта якой - фінансаванне развіцця еўрапейскіх рэгіёнаў у форме доўгатэрміновых крэдытаў. Банк прадастаўляе фінансаванне і аказвае кансультацыйную падтрымку ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, якія спрыяюць рэалізацыі канцэптуальных мэт Еўрапейскага Саюза. Больш за 90% дзейнасці ЕІБ арыентавана на Еўропу, пры гэтым банк з'яўляецца буйным сусветным інвестарам.