Беларусбанк працягвае распрацоўваць новыя прадукты, пашыраючы картачную лінейку і нарошчваючы кліенцкую базу. Індывідуальны падыход да патрэб кліентаў можна смела назваць паспяховым - новыя прадукты карыстаюцца неверагоднай папулярнасцю, а картачны партфель, які складаецца з комплексных прадуктаў, перавысіў адзнаку ў 1 мільён 300 тысяч карт!
Клуб «Аксаміт», «Карт-бланш», #настарт, «Шчодры», «Персона», карта растэрміноўкі «Магніт» – прадукты, пра якія ведае дарослае пакаленне і маладое. Імі карыстаюцца людзі, якія аддаюць перавагу куплі, не выходзячы з дому, а таксама тыя, хто любіць рабіць пакупкі за мяжой. Іх афармляюць для здзяйснення хуткіх пакупак або для магчымасці аплаціць праз час. Галоўнае, што кожны з пералічаных комплексных прадуктаў прызначаны для канкрэтнай катэгорыі людзей са сваімі інтарэсамі, звычкамі і перавагамі.
Для сваіх кліентаў Беларусбанк сумесна з партнёрамі праводзіць рэкламныя гульні і акцыі. Так аформіўшы карту Клуба «Шчодры» і разлічваючыся ёй на суму ад 10 руб. да 14 кастрычніка 2018 года ўключна, Вы аўтаматычна становіцеся ўдзельнікам рэкламнай гульні «Уся сям’я ў выйгрышы» і атрымліваеце шанс выйграць адзін з аўтамабіляў, смартфонаў і разумных гадзіннікаў.
Запрашаем Вас стаць нашым кліентам і набыць прадукт, які стане Вашым любімым.