Трансфармацыя бізнесу з ІП у ЮА

Прэзентацыя аб спрошчаным пераходзе індывідуальнага прадпрымальніка ў юрыдычную асобу ад ААТ "ААБ Беларусбанк."

Для тых, хто трансфармуе свой бізнес праз ліквідацыю ІП і рэгістрацыю юрыдычнай асобы, Беларусбанк праводзіць акцыю «Трансфармацыя»: падключайце пакет паслуг для юрыдычных асоб па акцыі ўсяго за 1 капейку.

Удзельнікі акцыі змогуць карыстацца пакетам паслуг за 1 капейку ў месяц практычна паўгода: у месяц падключэння плюс наступныя 5 каляндарных месяцаў.

Акцыя праводзіцца для юрыдычных асоб, якія адпавядаюць адначасова наступным крытэрыям:

  • вы з’яўляецеся заснавальнікам або ўдзельнікам (з доляй удзелу ў статутным фондзе 50% і больш) і звесткі аб вас у якасці ІП змяшчаюцца ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР);
  • вы павінны быць зарэгістраваны як «дзеючы» індывідуальны прадпрымальнік або ў дачыненні да вас ёсць звесткі аб ліквідацыі (спыненні дзейнасці), пры гэтым дата змянення стану — не больш за 6 месяцаў да даты адкрыцця ў банку рахунку ў беларускіх рублях;
  • вы не пазней за 6 месяцаў з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы ўпершыню адкрываеце рахунак у банку. Пры гэтым на дату звароту ў банк вы не выкарыстоўвалі ў сваёй дзейнасці прадукты або паслугі банка і ў вас няма раней адкрытага рахунку;
  • вы падключаеце рахунак да пакета паслуг «Сапраўдная падтрымка».

Падрабязнасці акцыі шукайце тут.

1

Асноўныя задачы пры пераходзе індывідуальнага прадпрымальніка ў статус камерцыйнай арганізацыі:

2

3

Прыкладны алгарытм дзеянняў пры пераходзе індывідуальнага прадпрымальніка ў статус камерцыйнай арганізацыі ўключае падрабязныя тлумачэнні па кожным раздзеле:

  1. Дзеянні ІП да падачы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйнай арганізацыі:
    • перавод работнікаў,
    • узгадненне назвы,
    • статут,
    • інфармаванне крэдытораў,
    • складанне перадатачнага акта і інш.;
  2. Ажыццяўленне рэгіструючым органам дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйнай арганізацыі:
    • тры спосабы рэгістрацыі (пры дапамозе вэб-партала АДР(www.egr.gov.by), шляхам асабістага звароту ў рэгіструючы орган, шляхам звароту да натарыуса),

    • пакет дакументаў (заява па форме, статут у 2-х экзэмплярах, арыгінал пасведчання аб дзяржрэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка),

    • атрыманне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйнай арганізацыі і статута,

    • атрыманне паведамлення аб пастаноўцы на ўлік у падатковых органах, органах дзяржаўнай статыстыкі, органах ФСАН, БРУСП «Белдзяржстрах».

  3. Дзеянні камерцыйнай арганізацыі пасля яе дзяржаўнай рэгістрацыі:
    • афармленне працоўных адносін з работнікамі,

    • рэгістрацыя ў ДІС "Электронны знак",

    • перадача бланкаў у падатковыя органы,

    • перадатачны акт у ІМПЗ,

    • выбар рэжыму падаткаабкладання,

    • атрыманне ключа праверкі ЭЛП,

    • пераафармленне права ўласнасці,

    • перавод безнаяўных грашовых сродкаў і электронных грошай ІП у электронныя кашалькі,

    • рэгістрацыя валютных дагавораў на вэб-партале Нацыянальнага банка,

    • пераафармленне крэдытных дагавораў і іншых дагавораў,

    • пераафармленне даменных імёнаў другога ўзроўню,

    • перавыпуск сертыфіката ключа праверкі ЭЛП,

    • унясенне змяненняў у адміністрацыйныя рашэнні, рэестры, рэгістры, пасведчанні, сертыфікаты,

    • захаванне права ажыццяўлення ліцэнзуемага віду дзейнасці,

    • зняцце арышту (адмены) з маёмасці ІП,

    • працэсуальнае правапераемства пры стварэнні ІП камерцыйнай арганізацыі,

    • выкананне камерцыйнай арганізацыяй абавязацельстваў стварыўшага яе ІП па выплаце мытных плацяжоў;

    • знішчэнне дакументаў, якія стварыліся ў дзейнасці ІП, або іх перадача ў тэрытарыяльны архіў.

4

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь па адрасе.