ПРАВІЛЫ ПРАВЯДЗЕННЯ АКЦЫІ «Трансфармацыя»
-
Гэтыя Правілы правядзення акцыі «Трансфармацыя» (далей – Правілы) вызначаюць мэты, умовы і парадак правядзення ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – банк) акцыі «Трансфармацыя» (далей – Акцыя).
-
Акцыя праводзіцца банкам з мэтай прыцягнення на разлікова-касавае абслугоўванне юрыдычных асоб, стымуляванне росту продажу банкаўскіх прадуктаў (паслуг).
-
Перыяд правядзення Акцыі: з 06.05.2024 па 31.12.2024 уключна.
-
Месца правядзення Акцыі: цэнтр кліенцкага абслугоўвання, цэнтры банкаўскіх паслуг, абласныя ўпраўленні (далей – структурныя падраздзяленні банка).
-
Акцыя праводзіцца для юрыдычных асоб (далей – удзельнік акцыі), якія адпавядаюць адначасова наступным крытэрыям:
з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі ўдзельніка акцыі да даты адкрыцця ім бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях (далей – рахунак) у банку прайшло не больш за 6 (шэсць) месяцаў;
заснавальнікам удзельніка акцыі з’яўляецца фізічная асоба, звесткі аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі якой у якасці індывідуальнага прадпрымальніка змяшчаюцца ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;
адкрываюць рахунак у банку ўпершыню. Не дапускаецца выкарыстанне ўдзельнікам акцыі ў сваёй дзейнасці прадуктаў (паслуг) банка і (або) наяўнасць у банку іншых (раней адкрытых) рахункаў удзельніка акцыі;
падключаюць рахунак да пакета паслуг «Сапраўдная падтрымка» (далей – пакет паслуг).
-
Удзельніку акцыі ўстанаўліваецца абанентная плата па пакеце паслуг у памеры 0,01 беларускага рубля.
Памер абанентнай платы з улікам скідкі дзейнічае для ўдзельніка акцыі ў месяц падключэння да пакета паслуг і ў наступныя 5 (пяць) каляндарных месяцаў, пачынаючы з другога каляндарнага месяца абслугоўвання па пакеце паслуг.
З першага чысла месяца, наступнага за тэрмінам, пазначаным у частцы другой гэтага пункта, абслугоўванне рахунку кліента па падключаным пакеце паслуг ажыццяўляецца згодна са Зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя банкам. З названай даты кліент таксама мае права перайсці на абслугоўванне па іншым пакеце паслуг у рамках Зборніка ўзнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя банкам.
Факт удзелу ў Акцыі прадугледжвае азнаямленне і поўную згоду ўдзельніка акцыі з гэтымі Правіламі і прыняцце на сябе абавязацельстваў выконваць іх умовы і патрабаванні.
-
Банк інфармуе аб правядзенні Акцыі шляхам размяшчэння ў перыяд яе правядзення матэрыялаў любымі даступнымі законнымі спосабамі, уключаючы сродкі масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне, друкаваныя выданні), у тым ліку на афіцыйным сайце банка www.belarusbank.by, у афіцыйных акаўнтах банка ў сацыяльных сетках.
Банк мае права прыняць рашэнне аб змяненні ў аднабаковым парадку Правіл і (або) умоў Акцыі і (або) падаўжэнні перыяду яе правядзення, аб датэрміновым спыненні Акцыі.
У выпадку змянення Правіл і (або) умоў Акцыі або датэрміновага завяршэння (прыпынення) Акцыі інфармацыя аб гэтым будзе размешчана на сайце Банка www.belarusbank.by.
-
Гэтыя Правілы ўступаюць у сілу з 06.05.2024.