У выпадку, калі банкамат (інфакіёск) не вяртае картку, неабходна пераканацца, што аперацыя завершана, банкамат (інфакіёск) не прапануе правесці наступную аперацыю і ўстройства сапраўды не вяртае картку (пачакаць некалькі мінут).
Калі картка ўстройствам не вернута, то яе неабходна адразу заблакіраваць, патэлефанаваўшы ў кругласутачную службу сэрвісу кліентаў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» па тэл. (017) 299-25-26. Таксама заблакіраваць картку можна з выкарыстаннем паслугі SMS-банкінг, або з дапамогай сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг).
Забраныя з устройстваў самаабслугоўвання затрыманыя карткі, эмітаваныя банкам, захоўваюцца ва ўстанове банка (аддзяленні) па месцы іх паступлення на працягу 30 каляндарных дзён.
Па факце паступлення ў банк карткі кліента на нумар тэлефона, які захоўваецца ў базе даных банка, будзе накіравана SMS-паведамленне з тэкстам наступнага зместу:
- «Ваша затрыманая картка № **** (апошнія 4 лічбы нумара карткі) паступіла ў банк і заблакіравана па прычыне магчымай кампраметацыі. Інфармацыя аб месцы атрымання карткі будзе накіравана Вам дадаткова ».
Пры паступленні ва ўстанову банка (аддзяленне) карткі кліента для далейшай выдачы, на нумар тэлефона, які захоўваецца ў базе даных банка, будзе накіравана SMS-паведамленне з тэкстам наступнага зместу:
- «Ваша затрыманая картка № **** (апошнія 4 лічбы нумара карткі) паступіла ў банк па адрасе: (бярэцца з даведніка банка/аддзялення) тэл. (бярэцца з даведніка банка/аддзялення) і заблакіравана па прычыне магчымай кампраметацыі. Картка, не атрыманая на працягу месяца, наступнага за месяцам яе паступлення ў банк, будзе знішчана».
Затрыманую картку можна атрымаць у пазначанай у SMS-паведамленні ўстанове банка (аддзяленні), або звярнуцца ў любое аддзяленне банка з заявай аб перасылцы карткі ў іншую ўстанову банка (ЦКА, абласныя ўпраўленні, ЦБП).