Чаму пры зняцці грашовых сродкаў у банкамаце з рахунку была спісана камісія?

Неабходна ведаць, што сам банкамат з трымальнікаў картак камісію не спаганяе. На самой справе камісію спісвае з рахунку банк, які, як правіла, выдаваў картку. Кожны банк самастойна вызначае для сваіх кліентаў памер узнагароджання за карыстанне банкаматамі іншых банкаў, што абумоўлена дагаворам з трымальнікам карткі.

У выпадку, калі банкаматам Беларусбанка карыстаецца трымальнік карткі іншага банка, то ніякай камісіі Беларусбанк  не спаганяе (у той жа час камісія можа спаганяцца банкам, які выпусціў картку).

Узнагароджанні па аперацыях з карткамі.