У чым можа быць праблема, калі картка па невядомай прычыне не прымаецца банкаматам (інфакіёскам)?

Па-першае, неабходна ўпэўніцца, што банкамат абслугоўвае гэты від карткі. На ім павінна быць размешчана наклейка, якая ўтрымлівае такі ж самы лагатып, як і на Вашай картцы.
Па-другое, праверыць, ці павільна Вы ўстаўляеце картку - магнітная паласа карткі павінна знаходзіцца ўнізе справа. Рэкамендуецца таксама запомніць, якое паведамленне з'яўляецца на экране банкамата (інфакіёска), калі ён вяртае картку. Гэта можа дапамагчы пры высвятленні прычыны, па якой яна не абслугоўваецца. 
Па-трэцяе, можна паспрабаваць скарыстацца іншым банкаматам (інфакіёскам). Калі картка не прымаецца ў некалькіх прыстасаваннях, ёсць вялікая верагоднасць, таго што пашкоджана магнітная паласа або чып карткі. Для высвятлення дакладных прычын або для замены карткі неабходна звярнуцца ў любую ўстанову банка. 
Неабходна памятаць, што картка, з'яўляючыся значна больш зносаўстойлівай у параўнанні з папяровымі грашыма, усё ж можа выйсці з ладу з-за няправільнага яе захоўвання або выкарыстання. Так, трымальнік плацежнай карткі павінен берагчы яе ад механічных і тэрмічных пашкоджанняў, не дапускаць выгінанняў і драпін. Не рэкамендуецца захоўваць картку ў месцах уздзеяння магнітнага поля, крыніцай якога могуць служыць тэлевізар, камп'ютар, магніты. Калі на плацежнай картцы маецца чып, яго рэкамендуецца час ад часу праціраць ад забруджвання.