Амаль 4 гады таму назад найбуйнейшы банк краіны запусціў новую паслугу – дастаўку плацежных карт поштай. Сэрвісам скарысталіся 416 тысяч разоў. Менавіта такая колькасць картак дастаўлена поштай кліентам банка.
Сэрвіс даступны пры афармленні картак у аддзяленнях банка, Інтэрнэт-банкінгу і ў дадатку М-Belarusbank. Незалежна ад канала афармлення, картку даставяць у паштовую скрыню на адрас, які пазначае сам кліент.
Сэрвіс абсалютна бяспечны: картка дастаўляецца без канверта з ПІН-кодам, яго ў далейшым неабходна атрымаць самастойна ў дыстанцыйных сэрвісах банка па тэхналогіі e-PIN. А першая паспяховая аперацыя – зняцце наяўных грошай, папаўненне карты, перавод сродкаў, прагляд балансу, аплата тавараў і паслуг – пацвярджае атрыманне карткі ў канверце і актывуе яе. Да здзяйснення адной з пералічаных аперацый ніхто не зможа ёй скарыстацца.
Калі паштовай скрыні няма або яна адчынена, то за гатовай карткай трэба звярнуцца ў аддзяленне пошты. Там яна будзе захоўвацца на працягу 30 дзён пасля паступлення, па заканчэнні гэтага часу яе вернуць у банк.
Дарэчы, картку можна аформіць да новага і дзеючага рахунку.
Больш падрабязна з умавамі сэрвісу можна азнаёміцца тут.