У краіне за апошні год адзначаюць рост спажывецкага попыту на беларускія тавары. Словы «Купляйце беларускае» або «Зроблена ў Беларусі» сталі для нас не проста душэўнымі лозунгамі, але і сапраўдным знакам якасці. Паводле даных Белстата, доля продажу тавараў айчыннай вытворчасці за перыяд са студзеня па верасень 2023 года склала 60,8%.
Беларусбанк прапануе крэдыты на спажывецкія патрэбы для набыцця тавараў і паслуг выключна беларускіх вытворцаў. З іх дапамогай пакупкі стануць яшчэ больш даступнымі, бо ўмовы па гэтых крэдытах максімальна прывабныя.
Крэдыт на спажывецкія патрэбы на 5 гадоў. Выдаецца са зніжанай працэнтнай стаўкай у першыя 100 дзён шляхам безнаяўнага пералічэння на рахункі трэціх асоб. Пры падачы анлайн-заяўкі на крэдыт працэнт на працягу грэйс-перыяду складзе стаўку рэфінансавання НБ + 1,5 п.п. Па заканчэнні грэйс-перыяду — стаўка рэфінансавання НБ + 2 п.п. Зручна тое, што крэдытам можна скарыстацца на працягу 30 дзён пасля заключэння дагавору, а набываць тавары нашых вытворцаў — у любых магазінах.
Крэдыт «Партнёр Аптымальны». Выдаецца тэрмінам да 3 гадоў з адтэрміноўкай па выплаце асноўнага доўгу на працягу 12 месяцаў. Працэнтная стаўка роўная стаўцы рэфінансавання НБ + 3 п.п. Паручыцелі і страхоўкі пры заключэнні дагавору не патрэбны, таксама можна абысціся без прадастаўлення даведкі аб даходах. Крэдыт пагашаецца раўнамернымі долямі ў анлайн-сэрвісах банка.
Крэдыт на аплату турыстычных паслуг. Выдаецца на 3 гады без страховак, магчыма афармленне без паручыцеляў і даведкі аб даходах. Афармляць крэдыт выгадна анлайн: працэнтная стаўка будзе роўная стаўцы рэфінансавання НБ + 3,0 п.п. Прыемным бонусам стане зніжэнне працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам на 0,5 п.п. па выніках 24 месяцаў карыстання крэдытам.
Крэдыт на аплату медыцынскай дапамогі і паслуг, набыццё медыкаментаў і медтэхнікі. Прадастаўляецца на крэдытную картку для ажыццяўлення безнаяўных аперацый у арганізацыях гандлю (сэрвісу), якія адносяцца да катэгорый ахова здароўя, стаматалогія, афтальмалогія, масаж і інш. Выдаецца на 5 гадоў пад стаўку рэфінансавання НБ + 2 п.п. пры падачы анлайн-заяўкі на крэдыт. Без страховак, магчыма афармленне без паручыцеляў і даведкі аб даходах.
Крэдыт на набыццё аўтамабіляў GEELY. Гэты крэдыт бяруць для набыцця мадэляў Atlas Pro, Coolray, Emgrand маркі GEELY і мадэлі X50 маркі BELGEE у СЗАТ «БЕЛДЖЫ» і яго дылераў. Ён прадастаўляецца тэрмінам да 10 гадоў з устанаўленнем зніжанай працэнтнай стаўкі на працягу першых 36 месяцаў. Заяўку на крэдыт больш выгадна афармляць анлайн: у гэтым выпадку працэнтная стаўка на працягу грэйс-перыяду складзе 7,2% гадавых, пасля заканчэння грэйс-перыяду — стаўка рэфінансавання НБ + 3 п.п.
Пры куплі нерухомасці абысціся без крэдыту бывае яшчэ складаней. І тут Беларусбанк таксама прапануе выгадныя крэдыты на жыллё беларускай вытворчасці ў двух варыянтах.
Крэдыт на будаўніцтва і рэканструкцыю дома. Стаўка рэфінансавання НБ + 3 п.п. прадастаўляецца тым, хто будуе аднакватэрны жылы дом або жылое памяшканне ў блакіраваным доме, рэканструюе аднакватэрны жылы дом або жылыя памяшканні з прымяненнем матэрыялаў, вырабаў і канструкцый вытворчасці Рэспублікі Беларусь, а таксама пры выкананні работ юрыдычнымі асобамі або індывідуальнымі прадпрымальнікамі, зарэгістраванымі ў Беларусі. Крэдыт выдаецца на 20 гадоў у памеры да 90% кошту будаўніцтва.
Крэдыт «Стройдом». Выдаецца на будаўніцтва або набыццё дамакамплекта, дома для сезоннага і часовага пражывання (дачы, садовага доміка). Пры ўмове прымянення матэрыялаў, вырабаў і канструкцый вытворчасці Рэспублікі Беларусь і выкананні работ юрыдычнымі асобамі або індывідуальнымі прадпрымальнікамі, зарэгістраванымі ў Беларусі — па паніжанай працэнтнай стаўцы ў памеры стаўкі рэфінансавання НБ + 3 п.п. Тэрмін пагашэння крэдыту — да 12 гадоў.
Выбірайце тавары беларускай вытворчасці і афармляйце крэдыты Беларусбанка для іх набыцця. Больш падрабязна з умовамі можна азнаёміцца на сайце belarusbank.by або па тэлефоне кантакт-цэнтра 147.