Навіны банка і прэс-рэлізы
05.07.2023

Цяпер і ў Гомелі праезд у грамадскім транспарце можна аплаціць па QR-кодзе ў М-банкінгу

Для жыхароў і гасцей Гомеля рэалізавана магчымасць аплаты праезду ў аўтобусах і тралейбусах па QR-кодзе з дапамогай дадатку «M-Belarusbank». Гэта магчымасць даступна дзякуючы сэрвісу Cashew.

Галоўныя перавагі сэрвісу:

  • праезд можна аплаціць безнаяўна, не губляючы час на пошукі патрэбнай сумы наяўнымі грашамі;
  • не патрабуецца ствараць асобную віртуальную картку або электронны кашалёк, які неабходна пастанянна папаўняць.

Каб набыць білет, неабходна быць карыстальнікам мабільнага дадатку «M-Belarusbank». Аплата ажыццяўляецца прама ў дадатку любой зарэгістраванай у ім карткай, у т.л. і карткай іншых банкаў.

Купля талона зойме пару секунд. Для гэтага неабходна знайсці ў аўтобусе ці тралейбусе наклейку Беларусбанка з QR-кодам, счытаць яго любым спосабам, у тым ліку самім дадаткам «M-Belarusbank» (раздзел «Аплата па QR-кодзе») і пацвердзіць аплату.

Сэрвіс па аплаце QR-кодам ужо працуе ва ўсім пасажырскім транспарце Гродна, Брэста, Пінска, Оршы, Ліды, Мазыра, Баранавіч і некалькіх дзясятках іншых  гарадоў раённага падначалення.

Аддзел камунікацый і рэкламы