Навіны банка і прэс-рэлізы
17.04.2023

Беларусбанк запусціў аплату QR-кодам у грамадскім транспарце Гродна

Амаль у трохстах гарадскіх аўтобусах і тралейбусах Гродна жыхары і госці горада могуць аплаціць праезд з дапамогай дадатку «M-Belarusbank».

Гэта магчымасць даступна дзякуючы сэрвісу Cashew, які паступова рэалізоўваецца ў гарадах Беларусі.

Галоўная перавага сэрвісу – для куплі білета не патрэбна ствараць асобную віртуальную карту або электронны кашалёк, які патрабуе пастаяннага папаўнення. Цяпер для аплаты праезду дастаткова быць карыстальнікам мабільнага дадатку «M-Belarusbank». Аплата ажыццяўляецца прама ў дадатку любой зарэгістраванай у ім карткай.

Каб купіць талон, неабходна знайсці ў аўтобусе ці тралейбусе адпаведны QR-код і счытаць яго, уключыўшы дадатак «M-Belarusbank» і зайшоўшы ў раздзел «Аплата па QR-кодзе».

Наклейкі з QR размешчаны ва ўсім пасажырскім транспарце Гродна, які працуе на гарадскіх маршрутах.

Аддзел камунікацый і рэкламы