Навіны банка і прэс-рэлізы
05.08.2021

Банк рэалізаваў магчымасць аплаты праезду па QR-кодзе ў аўтобусах і тралейбусах Брэста

Аплата праезду па QR-кодзе праз дадатак М-Банкінг Беларусбанка цяпер даступна ва ўсіх аўтобусах і тралейбусах Брэста. Нагадаем, найбуйнейшы банк і фінтэх-стартап Cashew запусцілі інавацыйны спосаб аплаты з дапамогай QR-кода ў студзені мінулага года.

Для аплаты праезду ў грамадскім транспарце з дапамогай смартфонаў Android неабходна націснуць і ўтрымліваць віджэт дадатку Беларусбанка на экране вашага тэлефона ➤ са спісу выбраць «Аплата па QR-кодзе» ➤ разблакіраваць уваход у дадатак ➤ сканіраваць QR-код і пацвердзіць аплату. Ваш білет захаваецца ў раздзеле «Апошнія плацяжы».

Калі ў настройках вашай камеры ўключаны QR-сканер, навядзіце камеру смартфона на QR-код ➤ выберыце для аплаты дадатак Беларусбанка ➤   разблакіруйце ўваход у дадатак і пацвердзіце аплату. Ваш білет захаваецца ў раздзеле «Апошнія плацяжы».

Зараз для куплі праз дадатак М-Банкінг даступны білеты на адну паездку, а таксама праязныя білеты на 1 дзень. Выбраць неабходны білет можна пасля сканіравання QR-кода.

Важна, што ўладальнікі карт іншых банкаў нашай краіны таксама могуць скарыстацца дадаткам М-Банкінг Беларусбанка і дадаць у яго карту свайго банка.

Аддзел камунікацый