Навіны банка і прэс-рэлізы
26.05.2023

Белкарт Pay цяпер даступны ў Huawei

belkart-pay-huawei

Уладальнікам смартфонаў Huawei стаў даступны мабільны дадатак Белкарт Pay. Сэрвіс дазваляе аплачваць пакупкі гаджэтам у любым тэрмінале з падтрымкай бескантактавых картак плацежнай сістэмы Белкарт.

Белкарт Pay працуе па ўсёй Беларусі і ў краінах блізкага замежжа. З дадамогай устаноўленага на тэлефоне мабільнага дадатку можна плаціць у магазінах, аптэках, кафэ, рэстаранах і фітнес-цэнтрах. Разлікі праводзяцца ў любым месцы, дзе дзейнічае бескантактавая аплата.

Белкарт Pay падтрымліваюць смартфоны Huawei з NFC-модулем і фірменнай абалонкай EMUI 12.0 і вышэй. Дадатак можна загрузіць у магазіне AppGallery, затым устанавіць на тэлефон і прыдумаць PIN-код. Каб дабавіць банкаўскую картку, трэба прыкласці яе да адваротнага боку смартфона або ўвесці рэквізіты ўручную.

Усе аперацыі ў Белкарт Pay абаронены шыфраваннем. Рэквізіты карткі не захоўваюцца ў смартфоне і не бачны пры ажыццяўленні плацяжоў. Замест нумара карткі выкарыстоўваецца токен – зашыфраваны лічбавы код.

З дапамогай Белкарт Pay аплату магчыма ажыццявіць у тым ліку ў арганізацыях гандлю і сэрвісу, у якіх работа сэрвісаў Samsung Pay і Apple Pay абмежавана.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!