У сталіцы напярэдадні прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Брэнд года 2022». Па яго выніках у Беларусбанка тры «золаты» і ГРАН-ПРЫ.
У чацвёрты раз падрад банк атрымаў залаты медаль у спажывецкай намінацыі ў катэгорыі «Банкі». Золата найбуйнейшаму банку краіны прысуджана і ў катэгорыі «Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне».
Па выніках 2022 года ўпершыню банк удастоены залатога медаля ў намінацыі «Карпаратыўная ўстойлівасць» у катэгорыі «ESG-лідар», а таксама найвышэйшай узнагароды — ГРАН-ПРЫ ў намінацыі «Карпаратыўная ўстойлівасць» у катэгорыі «ESG-лідар».
Як адзначылі на цырымоніі ўручэння ўзнагарод кіраўнікі банка, такая высокая ацэнка сацыяльных інвестыцый Беларусбанка прыемная ўдвайне, паколькі з’яўляецца свайго роду вынікам святкавання 100-годдзя.
І калі ў катэгорыі «Банкі» і «Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне» Беларусбанк традыцыйны лідар, то прысуджэнне ГРАН-ПРЫ ў намінацыі «Карпаратыўная ўстойлівасць» у катэгорыі «ESG-лідар» — гэта тое, да чаго ўся каманда мэтанакіравана ішла некалькі гадоў. За гэты час банк паспяхова рэалізаваў КСА-стратэгію, у якой прадэманстраваў сістэмны падыход у пытаннях абароны навакольнага асяроддзя, сацыяльных практык і адказнага карпаратыўнага кіравання. Беларусбанк мае намер і надалей падтрымліваць і пацвярджаць статус ЕSG -лідара.
Беларусбанк дзякуе мільёнам сваіх кліентаў і тысячам партнёраў за давер і заўсёды канструктыўнае супрацоўніцтва. Усё гэта — залог поспеху і нязменна лідарскіх пазіцый банка.
Аддзел камунікацый і рэкламы