Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Прафесійнага конкурсу «Брэнд года-2021» адбылася ў Мінску. Трэці год запар пераможцам спажывецкай намінацыі ў катэгорыі «Банкі» прызнаны «Беларусбанк». Залаты медаль конкурсу найбуйнейшы банк краіны атрымаў і ў катэгорыі «Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне».
«Ад імя банка хачу выказаць падзяку спажыўцам, якія далі высокую ацэнку працы нашай шматтысячнай каманды. Прыемна ў чарговы раз атрымаць залатыя медалі прэстыжнага конкурсу і адразу ў дзвюх намінацыях, - адзначыў на цырымоніі ўручэння ўзнагарод намеснік старшыні праўлення банка Алег Казарэдаў. - «Заўсёды побач. Побач з кожным» - нездарма гэтыя словы гучаць слоганам «Беларусбанка» ў год яго 100-годдзя. Мы бачым, што давер спажыўцоў да брэнда расце з кожным годам: сёння наш банк выбіраюць каля 7 мільёнаў чалавек».
«Беларусбанк» на пастаяннай аснове ўдасканальвае прадуктовую лінейку і дыстанцыйныя сэрвісы абслугоўвання, а таксама стараецца забяспечыць стабільны доступ да паслуг, што ў перыяд пандэміі асабліва важна і патрэбна жыхарам нашай краіны.
Аддзел камунікацый і рэкламы