Навіны банка і прэс-рэлізы
11.11.2022

Беларусбанк — генеральны партнёр Форуму адказнага бізнесу. Праходзіць рэгістрацыя на мерапрыемства

24 лістапада ў Renaissance Minsk Hotel пройдзе Форум адказнага бізнесу, генеральным партнёрам якога выступае Беларусбанк, а арганізатарам Сетка Глабальнага Дагавору ААН у Беларусі.

image001

На мерапрыемстве прадстаўнікі беларускіх кампаній прэзентуюць кейсы ў сферы ўстойлівага развіцця: раскажуць аб практыках у галіне экалогіі, дабрачыннасці, валанцёрства, падтрымкі мясцовых супольнасцей, асобных слабых слаёў насельніцтва і многіх іншых праектах, якія робяць Беларусь яшчэ лепшай.

Падобныя дзелавыя падзеі пад брэндам Публічных слуханняў сацыяльна адказных кампаній ужо праходзілі ў Беларусі таксама пры падтрымцы Беларусбанка ў 2018-м і 2019-м гадах.

image002

У гэтым годзе арганізатары правялі рэбрэндынг мерапрыемства і пашырылі яго канцэпцыю, фармат і змястоўную частку.

Так, падчас дзвюх панэляў, People (Людзі) і Planet (Зямля), каля 20-ці буйных кампаній у асобе топ-менеджараў і спецыялістаў па КСА  раскажуць пра свае дасягненні ў галіне сацыяльнай адказнасці, прадставяць вынікі праектаў апошніх гадоў.

У першай пленарнай частцы мерапрыемства пройдзе панэльная дыскусія «Карпаратыўная ўстойлівасць і сацыяльная адказнасць: тактыка і стратэгія». Трэнды і выклікі, неабходнасць развіцця карпаратыўнай устойлівасці абмяркуюць прадстаўнікі дзяржаўных ведамстваў, міжнародных арганізацый, кансалтынгавых кампаній, акадэмічнай супольнасці. У дыскусіі таксама прыме ўдзел Юрый Благаў, кандыдат эканамічных навук, дырэктар Цэнтра карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці Вышэйшай школы менеджменту (г. Санкт-Пецярбург).

Форум адказнага бізнесу будзе карысны прадстаўнікам кампаній любой формы ўласнасці, некамерцыйных арганізацый, праектаў і ініцыятыў для паглыблення ведаў аб практычных падыходах да сацыяльнай адказнасці. Цікавы і карысны нэтворкінг і разуменне ESG-павесткі атрымаюць усе: ад топ-менеджараў да спецыялістаў у галіне маркетынгу, HR, PR і КСА.

Слухачом можа стаць любы жадаючы, аднак колькасць месцаў абмежавана. Для афлайн-прысутнасці абавязкова папярэдняя рэгістрацыя. Прыняць удзел таксама можна ў дыстанцыйным фармаце. Каб выбраць пажаданы фармат удзелу і зарэгістравацца, неабходна запоўніць форму.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!