Навіны банка і прэс-рэлізы
20.11.2018

«Беларусбанк» - Генеральны партнёр форуму «Публічныя слуханні сацыяльна адказных кампаній Беларусі»

«Беларусбанк» стаў Генеральным партнёрам і ўдзельнікам першага форуму «Публічныя слуханні сацыяльна адказных кампаній Беларусі», які адбудзецца ўжо ў гэту сераду ў атэлі «Пекін».

Публічныя слуханні сацыяльна адказных кампаній - гэта маштабнае мерапрыемства, якое арганізуе Мясцовы сацыяльны фонд «Добра» ў партнёрстве з Праграмай Развіцця ААН і «Беларусбанкам». Фонд з'яўляецца Офісам Сеткі Глабальнага дагавору ААН у Беларусі - найбуйнейшай у свеце ініцыятывы, што развівае карпаратыўную ўстойлівасць і спрыяе таму, каб бізнес адказваў не толькі за прыбытак, але і за праблемы грамадства.

Свой удзел у «Публічных слуханнях» ужо пацвердзілі прадстаўнікі выканаўчай і заканадаўчай улады, міжнародных арганізацый, пасольстваў. Сярод іх Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі спадарыня Мар'яна Шчоткіна, пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі спадарыня Іаана Казана-Вішнявецкі.

На форуме будзе прэзентаваны Індэкс сацыяльнай адказнасці і разгледжаны кейсы беларускіх і замежных кампаній у галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. «Беларусбанк» таксама прыме ўдзел: намеснік Старшыні Праўлення Таццяна МІХАЙЛОЎСКАЯ выступіць з прэзентацыяй кейса КСА праекта «Беларусбанк. Бацькоўскі дом».

Даведачна:

Сацыяльны праект «Бацькоўскі дом» існуе з 2008 года. Вось ужо 10 гадоў «Беларусбанк» выступае за тое, каб у кожнага дзіцяці была сям'я і вялікі ўтульны дом. За гэты час у кожнай з абласцей пабудаваны або набыты катэджы для дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Усяго іх 16, у іх пражывае 153 дзіцяці. Клопат пра іх - задача кожнага работніка банка незалежна ад пасады і лакацыі. Рэалізацыя праекта мае на ўвазе не проста будаўніцтва або набыццё катэджа, а ў першую чаргу - далейшую сацыялізацыю дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, што засяляюцца ў «банкаўскія» дамы.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!