У гатэлі «Пекін» прайшлі штогадовыя публічныя слуханні сацыяльна адказных кампаній Беларусі. Беларусбанк у другі раз выступіў генеральным партнёрам мерапрыемства і прадставіў свой кейс сацыяльна накіраваных праектаў.
У мінулым годзе фонд «Дабра» прэзентаваў індэкс ацэнкі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Ён з'яўляецца паказчыкам выканання сацыяльных абавязацельстваў і ўкладу бізнесу ў развіццё грамадства Беларусі.
Індэкс падзяліў кампаніі на тры катэгорыі: буйны, сярэдні і малы бізнес. У кожнай з іх былі вызначаны лепшыя. Усяго было 134 крытэрыі ацэнкі. Максімальна ў рэйтынгу можна было атрымаць - 12 балаў. Беларусбанк набраў 11,6 і заняў першае месца ў сваёй катэгорыі.
Пацвярджэннем актыўнага ўдзелу банка ў сацыяльным жыцці краіны паслужылі такія праграмы, як: "Бацькоўскі дом», «Вектар дабрыні», «Мост у будучыню», «Пераможам разам!», «Прастора натхнення». Пра іх на форуме расказаў начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця Беларусбанка Дзмітрый Бакіноўскі.
Удзельнікамі форуму таксама сталі прадстаўнікі дзяржаўных органаў і топ-менеджары беларускіх кампаній. Эксперты абмеркавалі, чаму выгадна быць неабыякавым да сацыяльных пытанняў і якія магчымасці адкрывае такі падыход для кампаній. На думку спікераў, сусветная практыка паказвае, што сацыяльна адказны бізнес расце хутчэй. І ў далейшым спажыўцы ўсё больш будуць патрабаваць сацыяльна адказных паводзін ад кампаній. Канкрэтныя даследаванні і практыкі прадставілі восем кампаній, у іх лік увайшлі: сетка аптэк ADEL, IBA Group і фонд «Новая школа».
У рамках форуму банк упершыню арганізаваў для сваіх партнёраў і карпаратыўных кліентаў КСА-сняданак. На ім госці абмеркавалі магчымасці, якія атрымлівае бізнес, актыўна падтрымліваючы сацыяльна важныя для краіны праекты.
Сацыяльная адказнасць банка была ацэнена экспертнай супольнасцю. За доўгатэрміновы ўклад ва ўстойлівае развіццё ў Беларусі Беларусбанку ўручана падзяка Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Марыяны Шчоткінай і фонду «Дабра».
Аддзел камунікацый