Другім абласным горадам пасля Брэста, які прыняў у сябе мерапрыемства, стала Гродна. Удзельніц Клуба «Лэдзі» чакала знаёмства з сезоннай кухняй, галоўны інгрэдыент якой – гарбуз.
Кулінарныя майстар-класы Клуба «Лэдзі» – гэта, з аднаго боку, клубнае мерапрыемства, якое збірае на адной пляцоўцы абсалютна розных дзяўчат, а з другога — забаўляльны вечар, які дазваляе абстрагавацца ад будзённых падзей. У скарбонцы праведзеных тэматычных майстар-класаў вечары французскай, італьянскай, лацінаамерыканскай, грэчаскай, грузінскай кухні.
У Гродне вечар быў поўнасцю прысвечаны прадстаўніку асенняй гародніны – гарбузу. Удзельніцы прыгатавалі з яго адразу 3 стравы: крэм-суп, стэйк з марынаванымі шарыкамі, тарталеткі з крэмам з гарбуза з шакаладам і арэхамі.
На вечары прысутнічаў начальнік цэнтра рознічнага бізнесу Гродзенскага абласнога ўпраўлення Беларусбанка Яўгеній Пецюкевіч, які павітаў удзельніц і нагадаў аб філасофіі Клуба:
– Спадзяюся, сённяшні вечар вам абавязкова запомніцца. З задавальненнем назіраў за вашымі нефармальнымі стасункамі і станоўчымі эмоцыямі. Для нас гэта вельмі важна, бо мэта і філасофія Клуба «Лэдзі» – аб’ядноўваць жынчын з самымі рознымі захапленнямі, інтарэсамі, каб яны знаёміліся і камунікавалі паміж сабой.
Шэф-паварамі вечара сталі Уладзіслаў Дарошка (9 гадоў у кулінарыі, стажыраваўся ў многіх шэф-павароў з розных краін, вынайшаў свой аўтарскі стыль і почырк) і Крысціна Савончык (у свае 22 гады ўжо з’яўляецца су-шэфам у рэстаране «Grand Savoy» у Магілёве).
Пад кіраўніцтвам шэф-павароў удзельніцы Клуба даволі хутка справіліся з кулінарнымі абавязкамі і змаглі атрымаць асалоду ад другой прыемнай часткі вечара – дэгустацыі і музычнай праграмы.
Нагадаем, каб стаць удзельнікам чарговага майстар-класа, неабходна падпісацца на акаўнт банка @asb.belarusbank у Instagram і сачыць за навінамі.
Аддзел камунікацый і рэкламы