Навіны банка і прэс-рэлізы
03.10.2022

Беларусбанк пашырыў пералік партнёраў-забудоўшчыкаў па крэдыце «Іпатэка з намі»

Адзін з самых запатрабаваных крэдытных прадуктаў на набыццё нерухомасці «Іпатэка з намі» стаў яшчэ больш прывабным. Цяпер пабудаваць або купіць нерухомасць па партнёрскай праграме можна ва ўсіх рэгіёнах краіны, паколькі банк супрацоўнічае ўжо з 36  забудоўшчыкамі.

Стаўка па такіх крэдытах у грэйс-перыядзе складзе ад 10% гадавых (СР НБ РБ - 2 п.п.), пасля яго завяршэння — да 19,5% гадавых (СР НБ РБ+7,5%). Тэрмін крэдытавання — 20 гадоў.

З актуальным пералікам партнёраў-забудоўшчыкаў, а таксама ўмовамі крэдытавання можна азнаёміцца на сайце банка або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!