Навіны банка і прэс-рэлізы
22.10.2021

2500 кліентаў Беларусбанка скарысталіся Іпатэкай Экспрэс

У лютым гэтага года банк прапанаваў сваім кліентам новы прадукт – крэдыт «Іпатэка Экспрэс» на куплю жылых памяшканняў. Ён можа прадастаўляцца толькі пад заклад набываемага жылля тэрмінам да 20 гадоў.

За час дзеяння крэдыту нашы кліенты заключылі больш за 2500 дагавораў на суму звыш 100 млн рублёў. Дарэчы, крэдыт на нерухомасць толькі пад заклад набываемага жылля – па-ранейшаму эксклюзіўная прапанова на рынку.

«Нязменны інтарэс нашых кліентаў да крэдыту «Іпатэка экспрэс»,  – гаворыць намеснік старшыні праўлення Святлана Кажэкіна – пацвярджае не толькі актуальнасць прапаноў банка, але і эфектыўнасць новага Указа "Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні", які зрабіў крэдыты на нерухомасць больш даступнымі».

Як мы неаднаразова адзначалі раней, крэдыт «Іпатэка Экспрэс» карыстаецца попытам не толькі ў сталіцы, але і ў абласцях.

Яшчэ адзін важкі аргумент на карысць крэдыту —  яго зручнасць, бо банк прымае рашэнне па заяўцы на крэдыт не пазней за наступны працоўны дзень пасля рэгістрацыі заявы. Акрамя таго, магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка і даходаў яго блізкіх сваякоў, членаў сям’і — пры ўмове заключэння дагавору паручыцельства, — калі кліенту неабходны крэдыт у памеры большым, чым дазваляе яго ўласны даход.

Крэдыты нашага банка зручна пагашаць і без наведвання аддзяленняў. Гэта можна зрабіць у любым інфакіёску, мабільным або інтэрнэт-банкінгу.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.