Навіны банка і прэс-рэлізы
18.10.2021

У сістэме «Інтэрнэт-банкінг» Беларусбанка ўкаранёны новы сэрвіс па дэпазітарным абслугоўванні кліентаў

Дэпазітарый Беларусбанка прадаставіў рознічным кліентам новыя магчымасці атрымання дэпазітарных паслуг у дыстанцыйным рэжыме: у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» укаранёны сэрвіс па змяненні кліентам рэквізітаў банкаўскага рахунку для атрымання даходаў па сваіх каштоўных паперах (працэнтнага даходу па аблігацыях або дывідэндаў па акцыях).

Цяпер для гэтага не патрабуецца наведванне банка. Электронныя заяўкі ад кліентаў на змяненне рахунку для атрымання даходаў, якія паступілі на працягу аперацыйнага дня дэпазітарыя, выконваюцца ў рэжыме on-line, якія паступілі ў непрацоўны час - на наступны працоўны дзень.

Укараненне гэтага сэрвісу – чарговы этап лічбавізацыі дзейнасці банка па аказанні паслуг на рынку каштоўных папер. Нашым кліентам ужо даступна магчымасць у рэжыме анлайн набываць аблігацыі банка і асобных карпаратыўных эмітэнтаў, адкрываць рахунак «дэпа» і сачыць за яго станам, а таксама афармляць заяўкі на атрыманне ад дэпазітарыя дакументаў на папяровым носьбіце (выпіска па рахунку «дэпа»; даведка аб атрыманых даходах па каштўных паперах).

З падрабязнай інфармацыяй аб умовах аказання фізічным асобам дэпазітарных паслуг можна азнаёміцца тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!