Навіны банка і прэс-рэлізы
14.09.2021

Больш за 30 000 навучэнцаў ВНУ сталі трымальнікамі Студэнцкай карткі Беларусбанка

Пачаўся чарговы навучальны год. Навучэнцы беларускіх ВНУ ўжо ведаюць, якую выбраць картку для правядзення штодзённых плацяжоў. Больш за 30 000 студэнтаў з 20 вышэйшых навучальных устаноў па ўсёй краіне ўжо маюць Студэнцкую картку Visa Classic Беларусбанка.

Студэнцкая картка - гэта:

  • мані-бэк 5% на пакупкі праз Aliexpress
  • зняцце грашовых сродкаў за мяжой без камісіі
  • скідкі на пакупку ў партнёраў банка
  • магчымасць пераводу грошай на Студэнцкую картку з любой карткі Беларусбанка без камісіі.

Таксама банк аднавіў выдачу крэдытаў на навучанне трымальнікам Студэнцкай карткі. Крэдыт можа аформіць як сам навучэнец, так і член яго сям’і – адзін з бацькоў (усынавіцеляў, папячыцеляў), муж/жонка або сваякі пры наяўнасці пастаяннай крыніцы даходаў.

А сёння мы рады інфармаваць аб спецыяльным падарунку, які Беларусбанк сумесна з life:) падрыхтаваў для нашых трымальнікаў Студэнцкіх картак:

  • атрыманне SIM-карты life:) з тарыфам Шэйк Міні на спецыяльных умовах - абаненцкай платай на працягу года ўсяго 6 рублёў у месяц замест 11.90 рублёў
  • залічэнне 6 рублёў на бонусны рахунак life:) пры актывацыі SIM-карты
  • прамакод ад life:) на бясплатную падпіску Яндэкс.Плюс на 90 дзён.

Атрымаць SIM-карту можна ў вышэйшай навучальнай установе або ў салоне продажу life:). Больш падрабязна азнаёміцца з інфармацыяй аб тарыфным плане і салонах продажу life:), у якіх можна атрымаць SIM-карту на спецыяльных умовах, можна тут. Колькасць SIM-карт абмежавана.

А Беларусбанк сумесна з партнёрамі працягвае рыхтаваць прыемныя бонусы для сваіх кліентаў. Сачыце за новымі акцыямі ў нашым тэлеграм-канале.