Навіны банка і прэс-рэлізы
04.08.2021

Робім веды даступнымі: банк аднавіў выдачу крэдытаў на навучанне трымальнікам Студэнцкай карты

У кліентаў банка — трымальнікаў Студэнцкай карты з’явілася магчымасць аформіць крэдыт на аплату навучання ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Крэдыты на навучанне прадастаўляюцца навучэнцу або аднаму з яго бацькоў (усынавіцеляў, апекуноў), мужу(жонцы) або сваякам пры наяўнасці пастаяннай крыніцы даходаў.

Скарыстацца крэдытам можна на працягу ўсяго тэрміну навучання. Памер крэдыту вызначаецца штогод з улікам кошту навучання за навучальны год і плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка.

Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін да 11 гадоў. Пры гэтым у перыяд навучання выплачваюцца толькі працэнты за карыстанне крэдытам, а пагашэнне асноўнага доўгу ажыццяўляецца на працягу 5 гадоў пасля заканчэння навучальнай установы.

Сёння стаўка па крэдыце складае 19,02% гадавых. Прадугледжана датэрміновае пагашэнне без штрафных санкцый.

Жадаеце даведвацца пра навіны банка першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.