Навіны банка і прэс-рэлізы
08.09.2021

Аб выніках першага этапа рэалізацыі простых (звычайных) акцый банка

Інфармуем, што ў рамках рэалізацыі простых (звычайных) акцый банка ў адпаведнасці з рашэннем Агульнага сходу акцыянераў ад 09.12.2019 (пратакол № 6, у рэд. ад 06.05.2021, пратакол № 4.1) на I этапе акцыянерамі-фізічнымі асобамі здзейснена 1 139 здзелак куплі-продажу 6 547 000 акцый:

з дапамогай Інтэрнэт-банкінгу – 1 017 здзелак з 5 652 000 шт. акцый;

у дэпазітарных офісах – 122 здзелкі з 895 000 шт. акцый.

У ходзе I этапа рэалізацыі акцый адзначана высокая канцэнтрацыя продажу на пачатак першага дня этапа.

Здзелкі, якія не адпавядалі ўмовам рэалізацыі акцый (заключэнне асобай больш чым аднаго дагавору куплі-продажу ў рамках этапа), былі ануляваны. Акрамя таго, скасаваны дагаворы з асобамі, якія валодаюць закрытай інфармацыяй і не раскрылі (несвоечасова раскрылі) намер ажыццявіць набыццё акцый у адпаведнасці з заканадаўствам.

Астатак акцый да рэалізацыі ў рамках II этапа складае 28 624 837 шт.

Нагадваем, што заключэнне банкам дагавораў куплі-продажу акцый у рамках II і III этапаў будзе ажыццяўляцца выключна з дапамогай сістэмы "Інтэрнэт-банкінг".

II этап продажу акцый пачнецца 09 верасня 2021 года з 09.00.

Права набыцця акцый ёсць у акцыянераў і работнікаў банка, якія з’яўляліся такімі па стане на 09.12.2019.

Зарэгістравацца ў сістэме "Інтэрнэт-банкінг" можна бясплатна на сайце банка, для ажыццяўлення разлікаў па заключаным дагаворы патрабуецца наяўнасць банкаўскай плацежнай карты банка і неабходнай сумы грашовых сродкаў на ёй.

Пры заключэнні дагавору куплі-продажу акцый просім акцыянераў улічваць наступнае:

заключэнне дагавораў у сістэме "Інтэрнэт-банкінг" ажыццяўляецца ў аўтаматычным рэжыме па прынцыпе "жывой чаргі";

пры націсканні кнопкі "Прадоўжыць" на старонцы з пазначэннем колькасці акцый (першая старонка пасля выбару акцый) гэтыя акцыі ў пазначанай колькасці блакіруюцца ў сістэме на 20 мін. (памяншаецца колькасць акцый, даступных да продажу) для ажыццяўлення аплаты. У выпадку неаплаты акцый на працягу гэтага часу блакіроўка здымаецца і акцыі вяртаюцца ў продаж (павялічваецца колькасць акцый, даступных да продажу);

у выпадку набыцця асобнай катэгорыяй асоб акцый у колькасці, якая перавышае пазначаную пры раскрыцці гэтай асобай інфармацыі аб  намеры ажыццявіць набыццё акцый, дагавор куплі-продажу будзе скасаваны банкам у поўным аб’ёме (грашовыя сродкі будуць вернуты пакупніку, а акцыі - у продаж);

аплата акцый ажыццяўляецца з выкарыстаннем плацежнай карты з рахункам як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце;

можна заключыць толькі адзін дагавор, пасля чаго радок з акцыямі становіцца недаступным.

Банкам раскрываецца інфармацыя аб структуры акцыянераў, акцыях і памеры выплачаных давідэндаў па іх, умовах і парадку іх пераводу, дывідэнднай палітыцы. Інфармацыя аб рыначных цэнах на акцыі банка даступна на сайце ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа». Пры прыняцці інвестыцыйных рашэнняў просім улічваць, што рыначныя цэны на акцыі фарміруюцца зыходзячы з попыту і прапановы на арганізаваным рынку з улікам мноства фактараў, прамога ўплыву на якія ААТ «ААБ Беларусбанк» не аказвае. Рашэнні аб выплаце дывідэндаў і пераводзе (змяненні катэгорыі) акцый з простых (звычайных) у прывілеяваныя заканадаўствам аднесены да кампетэнцыі вышэйшага органа кіравання – Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк».

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі.