Будзьце пільнымі і асцярожнымі, калі выкарыстоўваеце гандлёвыя пляцоўкі і сэрвісы ў інтэрнэце для продажу тавараў – пад відам пакупнікоў там могуць дзейнічаць махляры.
Раней яны часта прымянялі метады сацыяльнай інжынерыі для авалодання рэквізітамі плацежных карт і персанальнымі данымі іх трымальнікаў, гэта значыць, спрабавалі выманіць звесткі непасрэдна ў ходзе дыялогу па тэлефоне або перапіскі ў мэсэнджарах. Зараз для атрымання інфармацыі зламыснікі ў асноўным выкарыстоўваюць фішынгавыя рэсурсы, чые адрасы вельмі падобныя па напісанні на сапраўдныя даменныя імёны сайтаў гандлёвых пляцовак, паштовых і кур’ерскіх служб або Інтэрнэт-банкінгу «Беларусбанка», а інтэрфэйсы капіруюць візуальнае афармленне рэальных старонак.
Як правіла, спасылкі на фальшывыя сайты ілжэ-пакупнікі дасылаюць у мэсэнджарах. Аўтарызацыйныя даныя карыстальнікаў (нумар і тэрмін дзеяння карты, CVV/CVC коды, SMS-коды), якія ўводзяцца пры рабоце з падобнымі рэсурсамі, аказваюцца ў распараджэнні зламыснікаў і дазваляюць ажыццявіць крадзеж. Не выключана, што для атрымання дадатковых звестак аферысты могуць званіць на мабільны тэлефон або ў мэсэнджары і прадстаўляцца работнікамі «Беларусбанка».
Паважаныя кліенты!
Памятайце, што трэція асобы ні ў якім выпадку не павінны ведаць рэквізіты вашай банкаўскай плацежнай карты. Нельга паведамляць коды доступу, сеансавыя ключы і іншую інфармацыю з SMS-паведамленняў, дасылаемых пры ажыццяўленні плацяжоў у Інтэрнэт-банкінгу або ажыццяўленні некаторых іншых аперацый. Акрамя таго, не варта пераходзіць па падазроных спасылках і запаўняць прапануемыя там формы.
Звяртаем увагу, што на галоўнай старонцы нашага сайта размешчана кнопка для прамога доступу да сістэмы «Інтэрнэт-банкінг». Таксама ў раздзеле «Бяспечная работа ў сістэмах ДБА» вы можаце азнаёміцца з падрабязнымі рэкамендацыямі па бяспечнай рабоце ў сістэмах «Інтэрнэт-банкінг», «М-банкінг», «Кліент-банк (WEB)».
Аддзел камунікацый