З 20 ліпеня па 23 кастрычніка 2020 года ў «Беларусбанку» дзейнічае спецыяльная прапанова па афармленні плацежнай карткі Клуба «Аксаміт». Кошт абслугоўвання міжнароднай карткі БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ-Maestro зніжаны да 2 бел. руб. пры дыстанцыйным афармленні і да 2,5 бел. руб. пры афармленні ў падраздзяленнях банка.
Клуб «Аксаміт» налічвае амаль 1 мільён удзельнікаў, што гаворыць пра папулярнасць і запатрабаванасць прапановы на рынку сярод аналагічных прадуктаў.
Умовы дзеяння спецыяльнай прапановы па афармленні картак БЕЛКАРТ-Maestro ў рамках Клуба «Аксаміт»
Кошт абслугоўвання карткі БЕЛКАРТ-Maestro:
- ва ўстановах банка - 2,5 бел.руб.;
- у каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання - 2 бел.руб.
Перыяд дзеяння спецыяльнай прапановы:
- ва ўстановах банка - з 09:00 20 ліпеня 2020 года па 19:00 23 кастрычніка 2020 года;
- у каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання - з 09:00 20 ліпеня 2020 года па 16:00 23 кастрычніка 2020 года.
Каналы афармлення карткі:
- вэб-сайт (у т.л. на лэндзінгу Клуба);
- М-банкінг;
- інфакіёскі;
- па тэлефоне 147.
Заказаць карткуЗвяртаем увагу, што ўдзельнікамі Клуба «Аксаміт» могуць стаць асобы, якія маюць на момант заключэння дагавору аб выкарыстанні карткі права на атрыманне пенсіі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама асобы, якія не дасягнулі агульнавызначанага пенсіённага ўзросту ў Рэспубліцы Беларусь, не раней чым за 3 месяцы да дасягнення імі пенсіённага ўзросту.
Банк мае права датэрмінова спыніць дзеяннне спецыяльнай прапановы. Аб названых змяненнях банк праінфармуе шляхам размяшчэння інфармацыі на сайце банка – http://belarusbank.by.Напаўненне і магчымасці Клуба «Аксаміт»
- міжнародная картка БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ-Maestro;
- мані-бэк да 12%;
- «SMS-апавяшчэнне» аб прыходных аперацыях па картцы;
- магчымасць аформіць крэдыт «Час жыць»;
- магчымасць адкрыць уклад «Класік Безадзыўны да года» (у беларускіх рублях тэрмінам захоўвання 9 месяцаў) з павышанай працэнтнай стаўкай (бясплатнае афармленне даверанасцей і завяшчальных распараджэнняў, SMS- і e-mail-апавяшчэнне аб заканчэнні тэрміну ўкладу);
- скідка 15% на афармленне дагавораў добраахвотнага страхавання;
- прадастаўленне купонаў на атрыманне скідак у рамках сэрвісу «Камплімент ад банка».