Паміж «Беларусбанкам» і Кітайска-Беларускім індустрыяльным паркам «Вялікі камень» з мэтай пашырэння партнёрства і развіцця малых навукова-тэхнічных інавацыйных прадпрыемстваў Беларусі падпісаны мемарандум аб супрацоўніцве ў рамках праграмы «Іскра».
Праграма адбору інвестыцыйных праектаў «Іскра» створана ў фармаце інвестыцыйнага «клуба» для развіцця навукова-тэхнічных дасягненняў і высокіх тэхналогій, падтрымкі прадпрымальнікаў і прыцягнення новых галін прамысловасці ў Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень».
Парк мае сур’ёзную падтрымку з боку ўрада нашай краіны і КНР. Яго прывабнасць для бізнесу вызначаецца асобым прававым і падатковым рэжымам для рэзідэнтаў Парка. Сёння Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк актыўна прыцягвае перспектыўныя малыя і сярэднія навукова-даследчыя, інавацыйныя праекты, аказваючы ім садзеянне і дапамагаючы ў пошуку інвестараў.
Каманда «Беларусбанка» таксама гатова забяспечыць удзельнікаў праграмы ўсім комплексам банкаўскіх паслуг, уключаючы фінансаванне перспектыўных праектаў на выгадных умовах.
Перайшоўшы па актыўнай спасылцы, вы можаце азнаёміцца з пералікам прадуктаў для крэдытавання юрыдычных асоб и крэдытнымі прадуктамі па праграме падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу.