Навіны банка і прэс-рэлізы
22.06.2020

Спакойнае лета: страхуем ад няшчасных выпадкаў і COVID-19 цяпер і дарослых

s-zabotoi-o-vas

З 22 чэрвеня «Беларусбанк» прапануе вам паклапаціцца аб сваім спакойным леце і скарыстаць страхавую праграму «З клопатам аб ВАС». Чаму гэта вам трэба - разбіраемся разам.

Факт № 1.

Гэта лета вы хутчэй за ўсё правядзеце на дачы, за горадам, у аграсядзібе, дзе будзеце катацца на веласіпедзе, лавіць рыбу, плаваць ў рацэ ці возеры і проста гуляць па лесе. Ва ўсіх гэтых месцах вас могуць чакаць дробныя ці буйныя непрыемнасці.

Факт № 2.

Коратка аб непрыемнасцях летняга сезону.
Вы можаце атрымаць траўму падчас заняткаў спортам, можаце апячыся альбо атруціцца незнаёмымі грыбамі ці ягадамі, вас могуць ўкусіць змяя, клешч, аса. Нарэшце, вы можаце стаць ахвярай неправамерных дзеянняў трэціх асоб.

Факт № 3.

Нават нягледзячы на сацыяльнае дыстанцыраванне і выкананне мер засцярогі вы можаце захварэць інфекцыяй, у тым ліку выкліканай COVID-19.
 
Але мы ведаем, як мінімізаваць рызыку, а дакладней гатовы прыняць яе на сябе.

Звяртайцеся для заключэння дагавора страхавання «З клопатам аб ВАС» у аддзяленні «Беларусбанка» па ўсёй краіне. Абавязковая ўмова - вам павінна споўніцца 17 гадоў. Дагавор страхавання заключаецца тэрмінам на 1 год. Страхавая праграма на суму ў 3000 рублёў будзе каштаваць толькі 26 рублёў 40 капеек. Максімальны памер страхавой сумы - 10 000 рублёў.

А вось тут глядзіце, як застрахаваць вашых дзяцей.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!