Навіны банка і прэс-рэлізы
26.03.2020

«Беларусбанк» не запускаў платформу для дыстанцыйнага заробку. Махляры зноў актывізаваліся

Мошенники-1

У сетцы зноў з'явіўся інтэрнэт-рэсурс, уладальнікі якога, карыстаючыся таварным знакам ААТ «ААБ Беларусбанк», збіраюць асабістыя даныя карыстальнікаў.

Сайт, размешчаны па адрасе http://bel-program.com/, з'яўляецца падробленым і не мае нічога агульнага з «Беларусбанкам». Акрамя таго, у структуры холдынгу «Беларусбанка» адсутнічае даччынае прадпрыемства «Беларусбанк-Інвест».

Мошенники-2

Пра гэты сайт банк ужо папярэджваў кліентаў. Аднак зламыснікі пайшлі далей і на гэты раз распаўсюджваюць інфармацыю аб платформе праз падробленую старонку, знешне падобную на афіцыйны рэсурс www.tut.by.

 Мошенники-3

Увод персанальных даных пры спробе скарыстацца паслугамі, прапанаванымі сайтам, можа прывесці да іх кампраметацыі. Гэта значыць, што пасля яны могуць быць выкарыстаны для прымянення метадаў сацыяльнай інжынерыі і завалодання вашымі грашовымі сродкамі праз тэхналогіі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Будзьце пільныя і для атрымання інфармацыі пра паслугі, а таксама навіны банка карыстайцеся толькі афіцыйным сайтам ААТ «ААБ Беларусбанк».

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!