Навіны банка і прэс-рэлізы
15.11.2019

Зламыснікі выманьваюць персанальныя даныя ад імя «дочкі» «Беларусбанка»

Паважаныя кліенты!

У сацыяльных сетках распаўсюджваецца рэклама неіснуючай дзяржаўнай платформы па заработку «Беларусбанк-Інвест» са спасылкай на яе нібы афіцыйны сайт http://bl-banks.com, які па ўсіх прыкметах з’яўляецца фішынгавым. Уладальнікі рэсурсу неправамерна збіраюць асабістую інфармацыю людзей, якія жадаюць скарыстацца паслугамі платформы, каб прымножыць свае зберажэнні.

Для ўсыплення пільнасці зламыснікі выкарысталі ў афармленні рэсурсу лагатып «Беларусбанка».

фейковые сайты

Аферысты нават тлумачаць карыстальнікам неабходнасць збору персанальных даных.

мошенники в сети

Звяртаем увагу: «Беларусбанк» не мае ніякага дачынення да дзейнасці сайта http://bl-banks.com. У структуры банкаўскага холдынгу няма дзяржаўнай платформы па заработку «Беларусбанк-Інвест».

Нагадваем, што любая спроба завалодання асабістай інфармацыяй павінна выклікаць насцярожанасць. Небяспечна ўводзіць сваё імя, тэлефонны нумар, пашпартныя даныя, рэквізіты плацежных карт і іншыя звесткі ў прапанаваныя вам формы і анкеты на сумніўных інтэрнэт-рэсурсах, якія нават  быццам прадстаўляюць буйныя і шырока вядомыя арганізацыі. Заўсёды ўдакладняйце звесткі аб тых, хто прапаноўвае аказаць вам паслугу, асабліва калі гаворка ідзе аб захаванасці вашых сродкаў. Будзьце пільныя!

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!