Навіны банка і прэс-рэлізы
25.11.2019

Пераможцы конкурсу «Прадпрымальнік года» атрымалі спецыяльныя прызы ад «Беларусбанка»

У Мінску прайшла галоўная падзея Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва - узнагароджанне пераможцаў конкурсу «Прадпрымальнік года», партнёрам якога трэці раз запар выступіў «Беларусбанк». Урачыстую цырымонію прывітальным словам адкрыў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас.

Ад  банка лепшых прадстаўнікоў бізнесу павіншаваў першы намеснік старшыні праўлення Аляксандр Паліўка:

predprinimatel-goda-19-1

«Філасофія мерапрыемства сугучна са Стратэгіяй банка. Мы разам з партнёрамі і арганізатарамі імкнемся стварыць максімальна камфортныя ўмовы для любога бізнесу ў Беларусі: ад стартапа да буйной кампаніі.
Асобныя словы ўдзячнасці хачу выказаць пераможцам конкурсу. Вы можаце смела ганарыцца тым, што ўносіце ўклад у эканоміку нашай рэспублікі і з'яўляецеся яркім прыкладам для тых, хто толькі пачынае развіваць свой бізнес».

predprinimatel-goda-19-2

Усяго ўладальнікамі тытула «Прадпрымальнік года» сталі 27 кампаній і адзін індывідуальны прадпрымальнік. Для іх «Беларусбанк» падрыхтаваў спецыяльныя прызы, прымеркаваныя да блізкага юбілею арганізацыі - 100-годдзю з даты заснавання. На працягу года прадпрыемствы - кліенты банка змогуць скарыстацца любым пакетам паслуг усяго за 100 капеек у месяц. Пераможцам, якія яшчэ не сталі кліентамі, банк дорыць магчымасць аформіць пакет паслуг «Развіццё» тэрмінам на адзін год з такой жа абаненцкай платай - сто капеек.

На працягу апошніх гадоў «Беларусбанк» займае першае месца сярод банкаў рэспублікі па аб'ёмах крэдытнай падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу. Прадстаўнікам прыватнага сектара банк прапануе шырокую лінейку крэдытных прадуктаў, уключаючы крэдыты для пачынаючых прадпрымальнікаў і для інавацыйных праектаў. Дзякуючы развітой інфраструктуры і шырокай сетцы прысутнасці ў рэгіёнах краіны, гэтыя паслугі даступны ў кожным кутку Беларусі.

predprinimatel-goda-19-3

Аддзел камунікацый