«Беларусбанк» і «Белпошта» з пачатку гэтага года рэалізуюць маштабны партнёрскі праект па прадастаўленні банкаўскіх паслуг у аддзяленнях паштовай сувязі жыхарам сельскай мясцовасці. Сумесная ініцыятыва спрыяе пашырэнню геаграфіі прысутнасці і прадастаўлення паслуг найбуйнейшага банка краіны на аснове апошніх інавацыйных распрацовак.
У перспектыве «Беларусбанк» разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з «Белпоштай» па прадастаўленні фінансавых паслуг. У верасні з'явіцца магчымасць пагашаць крэдытныя прадукты банка праз сістэму АРІП. «Гэтага доўга чакалі жыхары як сельскай мясцовасці, так і гарадоў. У верасні такая паслуга будзе прадастаўлена, у тым ліку ў аддзяленнях паштовай сувязі», – падкрэсліла Святлана Кажэкіна.
Акрамя таго, сёння ў банку распрацаваны крэдытны прадукт для набыцця насельніцтвам тавараў беларускіх вытворцаў. «Ён адрозніваецца ад усёй нашай лінейкі крэдытных прадуктаў. Гэта фактычна льготная працэнтная стаўка - стаўка рэфінансавання плюс 3 працэнтныя пункты. Мы лічым, што гэты крэдыт будзе запатрабаваны», – падагульніла член праўлення «Беларусбанка».
На сённяшні дзень паслугі найбуйнейшага банка краіны даступны ў 997 сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі.