Навіны банка і прэс-рэлізы
17.05.2019

Адкрыць дэпазіт, аформіць карту і атрымаць спажывецкі крэдыт «Беларусбанка» можна ў сельскіх аддзяленнях «Белпошты»

«Беларусбанк» і «Белпошта» завяршылі рэалізацыю маштабнага партнёрскага праекта, старт якому быў дадзены ў студзені гэтага года. Сумесная ініцыятыва па прадастаўленні банкаўскіх паслуг у аддзяленнях паштовай сувязі жыхарам сельскай мясцовасці нацэлена на пашырэнне геаграфіі прадастаўлення паслуг банка.

Дзякуючы праекту ў насельніцтва з'явілася магчымасць афармлення наступных прадуктаў і паслуг «Беларусбанка» ў аддзяленнях паштовай сувязі:

  • дагавораў тэрміновага банкаўскага ўкладу ў беларускіх рублях на тэрмін ад 3-ох месяцаў да 5-ці гадоў;
  • дагавору бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай карткі і яе выдачы;
  • трох відаў спажывецкіх крэдытаў;
  • папаўнення, зняцця наяўных і прагляд балансу па банкаўскай плацежнай картцы.

Каля 800 аддзяленняў паштовай сувязі РУП «Белпошта», размешчаных у сельскай мясцовасці па ўсёй краіне, гатовы прыняць кліентаў для здзяйснення названых банкаўскіх аперацый і афармлення дакументаў.

З моманту рэалізацыі праекта ў сельскіх аддзяленнях «Белпошты» адкрыта больш за 500 укладаў на суму каля Br1,7 млн, заключана больш за 20 дагавораў бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі.

Партнёрскі праект «Беларусбанка» і «Белпошты» адкрывае новую старонку шматгадовага двухбаковага супрацоўніцтва, заснаваную на сучасных стандартах прадастаўлення банкаўскіх паслуг і тэхналогій насельніцтву краіны.

Аддзел камунікацый