Навіны банка і прэс-рэлізы
20.06.2019

Банк стаў суарганізатарам Форуму ў рамках ініцыятывы «Пояс і шлях»

Беларусь 2 ліпеня гэтага года прыме ўдзельнікаў маштабнага Форуму па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў рамках ініцыятывы «Пояс і Шлях», суарганізатарам якога выступіў ААТ «ААБ Беларусбанк».

Удзельнікі мерапрыемства - прадстаўнікі дзяржсектара, бізнесу, міжнародныя эксперты - абмяркуюць Індустрыяльны парк «Вялікі камень» як прыклад глабальных магчымасцяў супрацоўніцтва і інвестыцый. У ліку спікераў панэльных дыскусій і топ-менеджары Беларусбанка.

Таксама напярэдадні Форуму 30 чэрвеня адкрыецца выстава беларускіх і кітайскіх тавараў і паслуг. Свае экспазіцыі прадставяць 105 кітайскіх і 74 беларускіх прадпрыемствы.

Арганізатары чакаюць, што Форум стане драйверам у прыцягненні новых рэзідэнтаў і інвестыцый і плануюць зрабіць маштабную сустрэчу традыцыйнай - праводзіць раз у два гады.

Нагадаем, у красавіку гэтага года дэлегацыя Беларусбанка на чале са старшынёй праўлення Віктарам Ананічам прыняла ўдзел у другім Форуме міжнароднага супрацоўніцтва «Пояс і шлях». У рамках візіту ў Пекін падпісана крэдытнае пагадненне з Банкам развіцця Кітая аб прадастаўленні Беларусбанку фінансавых рэсурсаў на суму 100 млн еўра.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!