Крэдытнае пагадненне аб прадастаўленні «Беларусбанку» фінансавых рэсурсаў на суму 100 млн еўра для развіцця нацыянальнай эканомікі падпісана ў Пекіне. Дакумент падпісаны з Банкам развіцця Кітая падчас візіту дэлегацыі ААТ «ААБ Беларусбанк» на чале са старшынёй праўлення Віктарам Ананічам у Пекін (КНР).
(фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР)
Цырымонія падпісання крэдытнага пагаднення прайшла з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кітаі Кірыла Рудага. У рамках перагавораў бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва.
(фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР)
Візіт кіраўніцтва «Беларусбанка» ў Кітай у складзе беларускай дэлегацыі прымеркаваны да правядзення Другога форуму міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс, адзін шлях», які пройдзе 25-27 красавіка ў Пекіне.
У рамках візіту таксама запланаваны перагаворы з партнёрамі банка.
Аддзел камунікацый