Навіны банка і прэс-рэлізы
30.04.2019

«Беларусбанк» накіраваны на лічбавае развіццё бізнесу (відэа)

Лічбавую трансфармацыю банкаўскага сектара і будучыню фінансавых інстытутаў абмяркоўвалі ўдзельнікі канферэнцыі «Лічбавы банкінг», партнёрам якой выступіў «Беларусбанк».

«Калі яшчэ 3-4 гады назад толькі 20-25% нашых плацяжоў праходзіла па каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, усё астатняе здзяйснялася ў касах банка, то цяпер мы падышлі да таго, што больш за 80% плацяжоў праходзяць дыстанцыйна», — расказаў намеснік старшыні праўлення Аляксандр Ягораў.

Аляксандр Ягораў

Па словах удзельнікаў канферэнцыі, перавагі кліентаў сёння пастаянна мяняюцца і ад таго, наколькі хутка банкі гатовы лічбавізаваць свае прадукты, залежыць іх канкурэнтаздольнасць.

«Мы адзіны банк, у якога ёсць магчымасць куплі каштоўных папер анлайн - у інтэрнэт-банкінгу, — сказаў член праўлення «Беларусбанка». — У першы год дзеяння новай стратэгіі банка (на 2018 - 2020 гг.) усе паказчыкі перавыкананы. Калі гаварыць па міжнародных стандартах, то рэнтабельнасць капіталу «Беларусбанка» склала 17%, што адлюстроўвае накіраванасць банка на ўсё большае ўцягванне камерцыйных кліентаў і лічбавае развіццё бізнесу».

інфапарк

Генеральны дырэктар Навукова-тэхнічнай асацыяцыі «Інфапарк», член Наглядальнага савета банка Уладзімір Басько ўпэўнены, што банк будучыні - гэта банк, які дапамагае сачыць чалавеку за адукацыяй, здароўем па тых фінансавых транзакцыях, якія ён робіць.

«Працуючы з данымі аб кліентах, банкі могуць распрацоўваць як асобна, так і разам з партнёрамі - фінтэхкампаніямі, новыя сэрвісы», — дадаў Уладзімір Басько.

У рамках канферэнцыі рэгулятары, удзельнікі фінансавага рынку і эксперты ў сферы лічбавых тэхналогій выпрацавалі прапановы ў абнаўляемы праект Стратэгіі развіцця лічбавага банкінгу ў Беларусі.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!