Топ-менеджмент беларускага бізнесу ў цэнтры Мінска заклаў алею з 17 рабін у падтрымку 17 Мэт устойлівага развіцця. Удзельнікам мерапрыемства, прымеркаванага да міжнароднага дня Маці-Зямлі, стаў і «Беларусбанк».
Да мерапрыемства далучыліся Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Мар'яна Шчоткіна, пастаянны каардынатар ААН, пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі Іаанна Казана-Вішнявецкі.
«Беларусбанк», які гатовы добраахвотна ўкладваць у развіццё грамадства, дзяржавы і свету ў цэлым, стаў удзельнікам Глабальнага дагавора ААН у пачатку 2017 года.
«Беларусбанк» сумесна з кампаніяй ААТ «Крыніца» высадзілі 12-гадовае рабінавае дрэва, пацвердзіўшы тым самым падтрымку 17 Мэт устойлівага развіцця.
Гэта быў сімвалічны крок у падтрымку вялікіх змяненняў: прадстаўнікі беларускага бізнесу – удзельнікі Сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі – далучыліся да пасадкі дрэў у краіне.
На галінах рабіны былі ўрачыста павязаны стужачкі з лагатыпамі кожнай кампаніі, якая прыняла ўдзел у мерапрыемстве, што з'явілася афіцыйным адкрыццём Алеі.
Такім чынам, прадстаўнікі беларускага бізнесу падкрэслілі не толькі пазіцыю сваіх кампаній, якія на працягу многіх гадоў рэалізуюць праекты карпаратыўнай устойлівасці і сацыяльнай адказнасці, але і сваю асабістую зацікаўленасць у дасягненні Мэт устойлівага развіцця і захавання рэсурсаў Зямлі для будучых пакаленняў.
Для павышэння канкурэнтаздольнасці і ўмацавання іміджу ў банку рэалізуецца Палітыка карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Сёння «Беларусбанк» у ліку 13 тысяч кампаній з больш чым 170 краін свету, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі Глабальнага дагавора ААН. У рамках Палітыкі КСА банк пастаянна падтрымлівае дабрачынныя і сацыяльныя праекты краіны ў галіне культуры, аховы здароўя, мастацтва і спорту.
Аддзел камунікацый