Навіны банка і прэс-рэлізы
24.01.2019

«Беларусбанк» атрымаў узнагароды ад кампаніі Mastercard

Па выніках працы за 2018 год «Беларусбанк» адзначаны міжнароднай плацежнай сістэмай Mastercard ганаровымі ўзнагародамі. Банку ўручаны дыпломы: «За сумесную рэалізацыю зарплатнай карты Mastercard «Шчодрая», а таксама «За падтрымку і ўдзел у XXV Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад». Атрыманыя ўзнагароды з'яўляюцца высокай ацэнкай работы банка, а таксама прызнаннем паспяховасці новага прадукту - Клуба «Шчодры».

страхоўка са зніжкай

Клуб «Шчодры» з'явіўся на рынку банкаўскіх прадуктаў у маі 2018 года і за гэты час стаў адным з самых папулярных прадуктаў банка. У лістападзе 2018 года карта Клуба «Шчодры» пацвердзіла свой статус, стаўшы генеральным партнёрам самага вядомага мерапрыемства ў сферы беларускага кіно – XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Клуб «Шчодры» – гэта аптымальнае спалучэнне напаўнення прадукту і яго кошту. Трымальнікі карты Клуба «Шчодры» могуць прымаць удзел у дысконтных праграмах і атрымліваць да 12% кэшбэка ад пакупак у крамах-партнёрах, са зніжкай афармляць карту растэрміноўкі «Магніт», страхоўку, а таксама прымаць удзел у рэкламных гульнях. З мая па кастрычнік трымальнікі карты Клуба «Шчодры» ўдзельнічалі ў рэкламнай гульні «Уся сям'я ў выйгрышы», у якой было разыграна 50 папулярных гаджэтаў і 2 галоўных прыза – аўтамабілі HYUNDAI ACCENT.

За час правядзення рэкламнай гульні ў ёй прынялі ўдзел каля 200 тыс. чалавек, якія здзейснілі больш за 2 млн. аперацый! Актыўнае выкарыстанне картачнага прадукту кліентамі – самая вялікая ўзнагарода для банка.

Даведацца больш пра карту Клуба «Шчодры»

Аформіць карту Клуба «Шчодры»