Больш за паўтары тысячы кліентаў «Беларусбанка» штодня становяцца ўдзельнікамі Клуба «Шчодры». Такая дынаміка захоўваецца з моманту выхаду прадукту на рынак.
Карта «Шчодрая», у тым ліку, паспела смела заявіць пра сябе на Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад», з'яўляючыся яго Генеральным партнёрам, а таксама ў рамках рэкламнай гульні «Уся сям'я ў выйгрышы», якая праходзіла з мая па кастрычнік 2018 года.
У гульні паспела прыняць удзел больш за 200 тыс. кліентаў. Разыграна 50 прызоў - папулярных гаджэтаў, а таксама галоўныя прызы - 2 аўтамабіля.
Напярэдадні ў галаўным офісе ААТ «ААБ Беларусбанк» шчаслівым пераможцам гульні былі ўручаны галоўныя ўзнагароды - ключы ад новых аўтамабіляў. Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі намеснік Старшыні Праўлення «Беларусбанка» Святлана Кажэкіна, дырэктар дэпартамента рознічнага бізнесу Іна Русаковіч, віцэ-прэзідэнт кампаніі Mastercard у Беларусі Вадзім Галоўчыц.
Па выніках рэкламнай гульні шчаслівымі ўладальнікамі двух галоўных прызоў сталі Ірына Шульга з Барысава, якая здзейсніла выйгрышную аперацыю ў краме «Еўраопт» і Андрэй Васілевіч з Віцебска, які таксама ажыццявіў сваю выйгрышную безнаяўную куплю ў сетцы магазінаў «Еўраопт».
«Беларусбанк» віншуе шчаслівых пераможцаў рэкламнай гульні і жадае ім поспехаў у далейшым!
Даведачна:
Колькасць аперацый, якія ўдзельнічалі ў розыгрышах прызоў, расла ў небывалых аб'ёмах кожны месяц: у 1-ым розыгрышы прыняла ўдзел 25 тыс. аперацый, у 5-ым - 800 тыс., а ў розыгрышы галоўных прызоў (аўтамабіляў) – 2 млн. 200 тыс.!
За перыяд правядзення рэкламнай гульні выпушчана больш за 210 000 карт Клуба «Шчодры».
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»