Навіны банка і прэс-рэлізы
24.10.2018

Клуб «Шчодры» выступіць Генеральным партнёрам кінафестывалю «Лістапад»

Самае статуснае мерапрыемства ў сферы беларускага кіно - XXV Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» - пройдзе з 2 па 9 лістапада. У гэтым годзе генеральным партнёрам фестывалю стане Клубная картка «Шчодрая» ад «Беларусбанка».

«Клуб «Шчодры» – картачны прадукт, які падыходзіць для большасці нашых грамадзян і спалучае ў сабе шэраг пераваг для яго патэнцыяльнага ўладальніка, - адзначыла на прэс-канферэнцыі, прысвечанай будучай падзеі, дырэктар дэпартамента рознічнага бізнесу «Беларусбанка» Іна Русаковіч. – Бонусы і магчымасці, якія прадастаўляе карта «Шчодрая», дазваляюць уладальнікам картак распараджацца сваімі грашовымі сродкамі на карысць сабе і сваёй сям'і».

страхоўка са зніжкай

Cтрахоўка са зніжкай і іншыя бонусы

Па словах Іны Русаковіч, назва Клуба на беларускай мове не выпадковая і звязана са згадваннем нашай нацыянальнай якасці - шчодрасці. Гэта прапанова банка для тых, хто цэніць аптымальнае спалучэння напаўнення банкаўскага прадукту і яго кошту. Трымальнікі карткі могуць прыняць удзел у дысконтных праграмах і атрымаць да 12% кэшбэка ад пакупак у крамах-партнёрах, а таксама са зніжкай аформіць карту растэрміноўкі «Магніт» і страхоўку ад «Белдзяржстрах».

зніжкі па Шчодрай

З мая па кастрычнік гэтага года ўладальнікі картак «Шчодрая» ўдзельнічалі ў рэкламнай гульні «Уся сям'я ў выйгрышы», галоўныя пераможцы якой вызначыліся 18 кастрычніка і атрымалі сапраўды «шчодрыя» прызы: аўтамабілі Hyundai Accent. Тыя, хто не паспеў паспрабаваць шчасця, могуць паўдзельнічаць у наступнай гульні: да 31 снежня разлічыцца з дапамогай плацежнай карты «Шчодрая» Mastercard у крамах «Карона» на суму 15 рублёў, зарэгістраваць чэк на сайце mastercard.korona.by і атрымаць шанс выйграць падарожжа.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»