Навіны банка і прэс-рэлізы
26.06.2018

Імклівая папулярнасць Клуба «Шчодры»

Шчодрасць – ключавая якасць фінансава незалежнага чалавека, гатовага дзяліцца каштоўным са сваімі блізкімі. Карта Клуба «Шчодры» – увасабленне гэтай якасці. Дадзеная плацежная картка прадастаўляе бонусы, якія дазваляюць разумна распараджацца грашовымі сродкамі на карысць сабе і сваёй сям'і.

З моманту з'яўлення гэтага прадукту ў пераліку клубных прадуктаў банка прайшло менш чым 2 месяцы, а колькасць удзельнікаў ужо дасягнула больш за 50 000.

Такая папулярнасць абумоўлена прадастаўленнем запатрабаваных банкаўскіх сэрвісаў на спецыяльных умовах: грашовыя пераводы 3-ім «любімым» атрымальнікам без спагнання камісіі, зніжка 50% на афармленне карты растэрміноўкі «Магніт», вяртанне грашовых сродкаў (кэшбэк) да 12%, зніжка 15% на дагаворы добраахвотнага страхавання і многае іншае.

Прыемная навіна!

Усе члены Клуба «Шчодры» аўтаматычна ўдзельнічаюць у гульні «Уся сям’я ў выйгрышы», якую праводзяць сумесна ААТ «ААБ Беларусбанк»  і Mastercard. Разлічваючыся ў арганізацыях на суму ад 10 бел. руб. у перыяд з 15 мая па 14 кастрычніка 2018г., трымальнікі картак «Шчодрая» ўдзельнічаюць у розыгрышы каштоўных прызоў: смартфон Samsung (25 шт.), разумны гадзіннік Samsung (25 шт.) аўтамабіль HYUNDAI ACCENT (2 шт.). Больш падрабязна пра перавагі новага Клуба - у відэасюжэце рубрыкі «Фінансавая грамата» на тэлеканале «Беларусь-1».

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!