Навіны банка і прэс-рэлізы
01.06.2018

Беларусбанк узнагароджаны дыпломам Visa International

123456

ААТ «ААБ Беларусбанк» 23 мая 2018 года быў адзначаны дыпломам за актыўнае прасоўванне спонсарскіх актыўнасцей Visa, прысвечаных Чэмпіянату свету па футболе FIFA 2018.

«Беларусбанк» выказвае падзяку плацежнай сістэме Visa за высокую ацэнку працы банка, а таксама за плённае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва!

Банкам праводзіцца вялікая колькасць мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляванне і развіццё безнаяўных плацяжоў.

 

 

Рэкламная гульня «Будзь часткай вялікай гульні з Visa!»

З 11 мая па 10 ліпеня 2018 года ў рамках гульні «Будзь часткай вялікай гульні з Visa!» пры здзяйсненні аперацый на суму ад 10 бел.руб. карткай Visa ААТ «ААБ Беларусбанк» Вы можаце прыняць удзел у розыгрышы такіх прызоў, як камплект Adidas (заплечнік і кепка з лагатыпам Чэмпіянату свету па футболе FIFA 2018), мяч з лагатыпам Чэмпіянату свету па футболе FIFA 2018, аўтамабіль Hyundai Accent.

Рэкламная гульня «Клік удачы»

З 10 мая па 10 ліпеня 2018 года, здзейсніўшы паспяховую аплату заказу з выкарыстаннем любой банкаўскай карткі Visa ААТ «ААБ Беларусбанк» у адным з інтэрнэт-крам gipermall.by,  www.kvitki.by, silverscreen.by, e-dostavka.by, Вы ўдзельнічаеце ў розыгрышы прызоў рэкламнай гульні «Клік удачы»: чамадан American Tourister, падарачны сертыфікат на куплю веласіпедаў, падарачны сертыфікат на турыстычныя паслугі, аўтамабіль BMW320i.

Прыярытэтны сэрвіс Visa цяпер даступны ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск»

«Прыярытэтны сэрвіс Visa» ў Нацыянальным Аэрапорце «Мінск» дазваляе здаць багаж на стойцы для абслугоўвання пасажыраў бізнес-класа і прайсці кантроль бяспекі на прыярытэтнай аснове. Трымальнікі картак Visa Platinum (Клуб «Персона») Беларусбанка змогуць скарыстацца гэтым сэрвісам з 1 снежня 2017 па 1 снежня 2018 года.

Дысконтная праграма «Свет прывілей Visa»

Разлічвайцеся карткамі Visa Gold і Visa Platinum «Беларусбанка» ў крамах, гандлёвых цэнтрах, аптэках, кафэ, рэстаранах і іншых арганізацыях гандлю і сэрвісу, атрымлівайце спецыяльныя зніжкі!

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!