Навіны банка і прэс-рэлізы
25.11.2009

Новыя магчымасці трымальнікаў картак!

ААТ «ААБ Беларусбанк» рэалізаваў шэраг новых магчымасцяў для трымальнікаў пластыкавых картак банка.

Карыстальнікі SMS-банкінгу – абаненты МТС цяпер могуць аплачваць паслугі свайго аператара мабільнай сувязі нават пры адмоўным балансе асабовага рахунку. Для правядзення плацяжу дастаткова адправіць з мабільнага тэлефона, з дапамогай якога зарэгістраваны SMS-банкінг, USSD-запыт пэўнага фармату.

Пашыраныя функцыянальныя магчымасці М-банкінгу: карыстальнікі гэтага сэрвісу атрымалі магчымасць аплачваць паслугі аператараў мабільнай сувязі БелСел (diallog) і life:).