Карпаратыўнае кіраванне

structura

У адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь пад карпаратыўным кіраваннем банкам разумеецца сістэма ўзаемадзеяння акцыянераў, органаў кіравання, кантрольных органаў, службовых асоб банка і іншых зацікаўленых асоб, накіраваная на агульнае кіраўніцтва дзейнасцю банка.

Органы кiравання банка абавязаны арганізаваць эфектыўнае карпаратыўнае кіраванне банкам, адпаведнае характару і аб'ёмам ажыццяўляемых банкаўскіх аперацый і іншай дзейнасці і якое забяспечвае яго фінансавую надзейнасць.

Сістэма карпаратыўнага кіравання ААТ «ААБ Беларусбанк» пабудавана з захаваннем усіх патрабаванняў заканадаўства краіны і з улікам лепшай міжнароднай практыкі. Для арганізацыі сістэмы карпаратыўнага кіравання Банкам распрацаваны і зацверджаны: Кодэкс карпаратыўнага кіравання, Палажэнне аб Наглядальным савеце, палажэнні аб камітэтах пры Наглядальным савеце, Палажэнне аб Карпаратыўным сакратары.

Вышэйшым органам кіравання Банка з'яўляецца Агульны сход акцыянераў. Наглядальны савет Банка, які выбіраецца акцыянерамі, падпарадкоўваецца Агульнаму сходу акцыянераў. Старшыня Праўлення Банка (аднаасобны выканаўчы орган) і Праўленне Банка (калегіяльны выканаўчы орган) падпарадкоўваюцца Агульнаму сходу акцыянераў і Наглядальнаму савету Банка. Рэвізійная камісія кантралюе выкананне Банкам нарматыўна-прававых актаў і законнасць здзяйсняемых аперацый.

Ключавым элементам сістэмы карпаратыўнага кіравання, дзейнасць якога аказвае вызначальны ўплыў на ўсю яе эфектыўнасць, з'яўляецца Наглядальны савет. Агульным сходам акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» абраны Наглядальны савет у колькасці адзінаццаці членаў, чацвёра з якіх з'яўляюцца незалежнымі дырэктарамі.  

Для папярэдняй прапрацоўкі пытанняў пры Наглядальным савеце Банка створаны Аўдытарскі камітэт, Камітэт па рызыках, Камітэт па стратэгіі, Камітэт па кадравых назначэннях і ўзнагароджаннях, Камітэт па лічбавай трансфармацыі, закліканыя павысіць інтэнсіўнасць і эфектыўнасць работы савета.

Наглядальным саветам зацверджаны Кадравая палітыка, Палітыка ў галіне канфлікта інтарэсаў, Палітыка па процідзеянні карупцыі і махлярству, Інфармацыйная палітыка, Палітыка ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, Стратэгічны план развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2018 – 2020 годы, Стратэгія кіравання рызыкамі ў ААТ «ААБ Беларусбанк» і банкаўскім холдынгу на 2017–2020 гады. У Банку прызначаны службовая асоба, адказная за кіраванне рызыкамі, і службовая асоба, адказная за ўнутраны кантроль.

Наглядальным саветам штогод праводзіцца самаацэнка эфектыўнасці сваёй дзейнасці, аб выніках якой інфармуюцца акцыянеры.   

У склад Праўлення Банка, якое ажыццяўляе бягучае кіраўніцтва, абіраецца восем членаў.

Для забеспячэння ўзаемадзеяння паміж элементамі сістэмы карпаратыўнага кіравання, выканання імі заканадаўчых і карпаратыўных патрабаванняў у Банку назначаны Карпаратыўны сакратар.

З мэтай забеспячэння магчымасці акцыянерам і інвестарам прымаць абгрунтаваныя рашэнні, Банкам ажыццяўляецца своечасовае раскрыццё поўнай і дакладнай інфармацыі, у тым ліку аб сваім фінансавым становішчы, эканамічных паказчыках, структуры ўласнасці.

 

Дакументы па карпаратыўным кіраванні 

Статут ААТ "ААБ Беларусбанк" pdf
Кодэкс карпаратыўнага кіравання ААТ "ААБ Беларусбанк" word
Палажэнне аб Камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ "ААБ Беларусбанк" word
Палажэнне аб Наглядальным савеце ААТ "ААБ Беларусбанк" word
Палажэнне аб Карпаратыўным сакратары ААТ "ААБ Беларусбанк" word
Палажэнне аб Рэвізійнай камісіі ААТ "ААБ Беларусбанк" word
Палажэнне аб Аўдытарскім камітэце пры Наглядальным савеце ААТ "ААБ Беларусбанк" word
Палажэнне аб Камітэце па рызыках пры Наглядальным савеце ААТ "ААБ Беларусбанк" word
Палажэнне аб Камітэце па стратэгіі пры Наглядальным савеце ААТ "ААБ Беларусбанк" word
Палажэнне аб Камітэце па кадравых прызначэннях і ўзнагароджаннях пры Наглядальным савеце ААТ "ААБ Беларусбанк" word
Палажэнне аб Камітэце па па лічбавай трансфармацыі  пры Наглядальным савеце ААТ "ААБ Беларусбанк" word
Палажэнне аб Карпаратыўнай службе ААТ "ААБ Беларусбанк" word
Палажэнне аб парадку налічэння і выплаты дывідэндаў па акцыях ААТ "ААБ Беларусбанк" word
Рэгламент ацэнкі кандыдатаў у члены Наглядальнага савета word