Згодна з п.13 Інструкцыі аб арганізацыі карпаратыўнага кіравання банкам, адкрытым акцыянерным таварыствам «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30.10.2012 №557, наглядальным саветам з ліку яго членаў і работнікаў банка ствараюцца аўдытарскі камітэт і камітэт па рызыках, якія ўзначальваюцца незалежнымі дырэктарамі, а таксама могуць стварацца іншыя камітэты для папярэдняга разгляду найбольш важных пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі наглядальнага савета.
У банках, аднесеных да ліку сістэмна значных у адпаведнасці з патрабаваннямі Нацыянальнага банка, наглядальным саветам з ліку яго членаў і работнікаў банка ствараецца камітэт па ўзнагароджаннях, які ўзначальваецца незалежным дырэктарам.
На сённяшні дзень пры Наглядальным савеце ААТ «ААБ Беларусбанк» функцыянуе 5 камітэтаў:
- Аўдытарскі камітэт
- Камітэт па рызыках
- Камітэт па кадравых прызначэннях і ўзнагароджаннях
- Камітэт па стратэгіі
- Камітэт па лічбавай трансфармацыі.
У 2023 годзе камітэтамі пры Наглядальным савеце была праведзена наступная колькасць пасяджэнняў:
- Аўдытарскі камітэт – 15 пасяджэнняў,
- Камітэт па рызыках – 24 пасяджэнні,
- Камітэт па кадравых прызначэннях і ўзнагароджаннях –18 пасяджэнняў,
- Камітэт па стратэгіі – 11 пасяджэнняў,
- Камітэт па лічбавай трансфармацыі – 14 пасяджэнняў.
Таксама праведзены:
- 4 сумесныя пасяджэнні Аўдытарскага камітэта і Камітэта па рызыках;
- 3 сумесныя пасяджэнні Аўдытарскага камітэта і Камітэта па кадравых прызначэннях і ўзнагароджаннях;
- 1 сумеснае пасяджэнне Аўдытарскага камітэта і Камітэта па лічбавай трансфармацыі;
- 2 сумесныя пасяджэнні Камітэта па лічбавай трансфармацыі і Камітэта па стратэгіі;
- 2 сумесныя пасяджэнні Камітэта па рызыках і Камітэта па лічбавай трансфармацыі.