Карпаратыўнае кіраванне

структура Беларусбанка

У адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь пад карпаратыўным кіраваннем банкам разумеецца сістэма ўзаемадзеяння акцыянераў, органаў кіравання, кантрольных органаў, службовых асоб банка і іншых зацікаўленых асоб, накіраваная на агульнае кіраўніцтва дзейнасцю банка.

Органы кiравання банка абавязаны арганізаваць эфектыўнае карпаратыўнае кіраванне банкам, адпаведнае характару і аб'ёмам ажыццяўляемых банкаўскіх аперацый і іншай дзейнасці, якое забяспечвае яго фінансавую надзейнасць.

Сістэма карпаратыўнага кіравання ААТ «ААБ Беларусбанк» пабудавана з захаваннем усіх патрабаванняў заканадаўства краіны і з улікам лепшай міжнароднай практыкі. Для арганізацыі сістэмы карпаратыўнага кіравання Банкам распрацаваны і зацверджаны: Кодэкс карпаратыўнага кіравання, Дывідэндная палітыка, Палажэнне аб Наглядальным савеце, Палажэнне аб камітэтах пры Наглядальным савеце, Палажэнне аб Карпаратыўным сакратары.

Вышэйшым органам кіравання Банка з'яўляецца Агульны сход акцыянераў. Наглядальны савет Банка, які выбіраецца акцыянерамі, падпарадкоўваецца Агульнаму сходу акцыянераў. Старшыня Праўлення Банка (аднаасобны выканаўчы орган) і Праўленне Банка (калегіяльны выканаўчы орган) падпарадкоўваюцца Агульнаму сходу акцыянераў і Наглядальнаму савету Банка. Рэвізійная камісія выбіраецца для ажыццяўлення ўнутранага кантролю фінансавай і гаспадарчай дзейнасці банка ў колькасці 4 чалавек.

Ключавым элементам сістэмы карпаратыўнага кіравання, дзейнасць якога аказвае вызначальны ўплыў на ўсю яе эфектыўнасць, з'яўляецца Наглядальны савет.

Для папярэдняй прапрацоўкі пытанняў пры Наглядальным савеце Банка створаны Аўдытарскі камітэт, Камітэт па рызыках, Камітэт па стратэгіі, Камітэт па кадравых назначэннях і ўзнагароджаннях, Камітэт па лічбавай трансфармацыі, закліканыя павысіць інтэнсіўнасць і эфектыўнасць работы савета.

Наглядальным саветам зацверджаны Кадравая палітыка, Палітыка ў галіне канфлікту інтарэсаў, Палітыка па процідзеянні карупцыі і махлярству, Інфармацыйная палітыка, Палітыка ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, Стратэгічны план развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк», Стратэгія кіравання рызыкамі ў ААТ «ААБ Беларусбанк» і банкаўскім холдынгу. У Банку назначаны службовая асоба, адказная за кіраванне рызыкамі, і службовая асоба, адказная за ўнутраны кантроль.

У Банку праводзіцца ацэнка карпаратыўнага кіравання і яго элементаў. У адпаведнасці з Інструкцыяй Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі карпаратыўнага кіравання банкам, адкрытым акцыянерным таварыствам  «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй», зацверджанай пастановай Праўлення ад 30.10.2012 № 557 (у рэд. ад 29.12.2017 № 544), і лакальнымі прававымі актамі Банка, у Банку штогод выконваецца правядзенне:

  • самаацэнкі эфектыўнасці работы Наглядальнага савета (самаацэнкі), членаў Наглядальнага савета (індывідуальнай ацэнкі), камітэтаў пры Наглядальным савеце (самаацэнкі), Карпаратыўнага сакратара,
  • ацэнкі выканаўчых органаў (Праўлення і Старшыні Праўлення),
  • унутранай ацэнкі эфектыўнасці карпаратыўнага кіравання (акрамя года, у якім праводзіцца знешняя ацэнка карпаратыўнага кірвання).

не радзей за 1 раз у 3 гады:
знешняй незалежнай ацэнкі эфектыўнасці карпаратыўнага кіравання, у тым ліку ацэнкі эфектыўнасці Наглядальнага савета;

Інфармаванне акцыянераў Банка аб выніках ацэнкі ажыццяўляецца шляхам размяшчэння інфармацыі ў гадавой справаздачы, а таксама інфармавання акцыянераў на гадавым Агульным сходзе акцыянераў.

Для забеспячэння ўзаемадзеяння паміж элементамі сістэмы карпаратыўнага кіравання, выканання імі заканадаўчых і карпаратыўных патрабаванняў у Банку назначаны Карпаратыўны сакратар.

З мэтай забеспячэння магчымасці акцыянерам і інвестарам прымаць абгрунтаваныя рашэнні, Банкам ажыццяўляецца своечасовае раскрыццё поўнай і дакладнай інфармацыі, у тым ліку аб сваім фінансавым становішчы, эканамічных паказчыках, структуры ўласнасці.