Члены Камітэта выбіраюцца Агульным сходам акцыянераў Банка.
Кожны мінарытарны акцыянер можа прапанаваць сваю кандыдатуру або кандыдатуру іншага мінарытарнага акцыянера ў якасці кандыдата ў члены Камітэта. Для гэтага неабходна ў адрас Банка накіраваць пісьмовы зварот, які ўтрымлівае наступныя звесткі пра кандыдата:
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца);
дату і месца нараджэння;
атрыманая адукацыя;
месца працы і займаемая пасада;
месца жыхарства і кантактны тэлефон;
іншыя звесткі, якія кандыдат палічыць неабходным паведаміць.
Прыкладная форма «Звесткі пра кандыдата ў члены Камітэта»
Прапанова мінарытарнага акцыянера павінна паступіць у Банк не пазней за 30 каляндарных дзён пасля заканчэння справаздачнага года (да 30 студзеня) разам з пісьмовай згодай вылучаемага кандыдата.