- Інфармацыя аб пасяджэннях Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі
- Аб кандыдатурах ў члены Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка
Калі Вы з’яўляецеся ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, непаўналетнім вязнем фашысцкіх лагераў або інвалідам па стане здароўя, просім паведаміць аб гэтым Камітэту па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі па тэлефонах:
+375 29 336 93 63 – Старшыня Камітэта Цядзееў Вячаслаў Рыгоравіч;
+375 17 309 04 08 – сакратар Камітэта Ганна Васільеўна.
У ААТ «ААБ Беларусбанк» з 2013 года паспяхова функцыянуе Камітэт па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, задачамі якога з’яўляюцца:
- абарона правоў і законных інтарэсаў мінарытарных акцыянераў;
- разгляд зваротаў акцыянераў;
- стварэнне эфектыўнай сістэмы ўзаемадзеянння акцыянераў з органамі кіравання банка.
Рашэннем гадавога Агульнага сходу акцыянераў 30.03.2023 абраны склад Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» у колькасці 5 чалавек:
Камітэт па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі | |||
---|---|---|---|
|
Кантактны тэлефон |
||
1. |
Старшыня камітэта — Цядзееў Вячаслаў Рыгоравіч |
Адукацыя – вышэйшая (Ваенная акадэмія імя Дзяржынскага (1974,1978)). Член Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» з 2013 года, Старшыня Камітэта з 2018 года. У цяперашні час пенсіянер Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. |
+ 375 29 336 93 63 |
2. |
Белахвостаў Уладзімір Максімавіч |
Адукацыя – вышэйшая (Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1972), інжынер-механік; Акадэмія кіравання пры Савеце Міністраў БССР (1991), палітолаг). З 1993 па 2003 год – намеснік старшыні Мінгарвыканкама. З 2003 па 2011 год – Міністр Мінжылкамгаса Рэспублікі Беларусь. З 1995 па 2011 год – намеснік Старшыні Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк». Член Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» з 2022 года. У цяперашні час пенсіянер. |
+375 29 630 35 06 |
3. |
Гурко Антаніна Сцяфанаўна |
Адукацыя – вышэйшая (Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава (1979)). Вопыт працы ў ААТ «ААБ Беларусбанк» – больш за 12 гадоў (у т.л. 8 гадоў на пасадзе начальніка ўпраўлення банкаўскага дэпазітарыя дэпартамента інвестыцый і каштоўных папер). Член Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» з 2013 года. У цяперашні час пенсіянер. |
+ 375 29 311 51 31 |
4. |
Красоўская Ірына Іосіфаўна |
Адукацыя – вышэйшая (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1997). Вопыт працы ў ААТ «ААБ Беларусбанк» (у т.л. на пасадзе дырэктара дэпартамента персанала). Медыятар. Лаўрэат літаратурнай прэміі РФ «Залатое пяро» ў намінацыі «Нарыс». Дырэктар ПУП па аказанні паслуг «Медыялід». Член Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» з 2020 года. |
+ 375 29 612 25 20 |
5. |
Шаблакоў Сяргей Сяргеевіч |
Адукацыя – вышэйшая (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт (2010). Вопыт працы ў ААТ «ААБ Беларусбанк» з 2012 года, у дэпартаменце кіравання рызыкамі - з 2015 года; Галоўны спецыяліст упраўлення нефінансавых рызыкаў дэпартамента ўпраўлення рызыкамі ААТ «ААБ Беларусбанк». Член Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» з 2020 года. |
+375 17 309 08 95 |
Пасяджэнні Камітэта праводзяцца пераважна ў вочнай форме. Прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта можа любы мінарытарны акцыянер Банка, папярэдне паведаміўшы аб жаданні прысутнічаць на пасяджэнні Старшыні Камітэта.