Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Публічная аферта на заключэнне дагавору падпіскі на простыя (звычайныя) акцыі ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК»

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», названае ў  далейшым «Эмітэнт», лічыць сябе на ўмовах, вызначаных у гэтай публічнай аферце (далей – Умовы), заключыўшым дагавор падпіскі на простыя (звычайныя) акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – Дагавор) з акцыянерам ААТ «ААБ Беларусбанк» згодна з рэестрам уладальнікаў каштоўных папер, складзеным па стане на 01 верасня 2015 года (або наследнікам названага акцыянера, які прад’явіў на працягу перыяду закрытай падпіскі пасведчанне аб праве на спадчыну на акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк»), называным у далейшым «Падпісчык», які ў парадку і тэрміны, прадугледжаныя гэтымі Умовамі, акцэптуе дадзеныя Умовы.

Дадзеныя Умовы звязваюць Эмітэнта з моманту іх першага размяшчэння ў сетцы Інтэрнэт на вэб-сайце па адрасе www.asb.by (далей – афіцыйны Інтэрнэт-сайт Эмітэнта) і могуць быць акцэптаваны да моманту, які настане раней:

30 лістапада 2015 года, калі больш позняя дата не вызначана Эмітэнтам,

або

моманту першага размяшчэння Эмітэнтам паведамлення аб адкліканні дадзеных Умоў;

або

моманту завяршэння закрытай падпіскі ў выніку падпіскі на ўсе аб’яўленыя акцыі або па іншых вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прычынах.

Гэтыя Умовы могуць быць адкліканы рашэннем упаўнаважанага органа Эмітэнта шляхам размяшчэння на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Эмітэнта паведамлення аб адкліканні дадзеных Умоў.

Змяненне і дапаўненне гэтых Умоў ажыццяўляецца шляхам адклікання апублікаванай аферты і апублікавання яе ў новай рэдакцыі ў парадку, прадугледжаным гэтымі Умовамі.

Акцэптам гэтых Умоў прызнаецца прадастаўленне Падпісчыкам Эмітэнту адпаведнай Заявы ў тэрмін і парадку, прадугледжаныя Умовамі. Акцэпт павінен быць поўным, безумоўным.

Эмітэнт мае права самастойна вызначаць установы, якія ажыццяўляюць прыём Заяў.

 

  1. Агульныя ўмовы і прадмет Дагавору.

1.1. У выпадку прызнання закрытай падпіскі на акцыі адбыўшайся Эмітэнт абавязваецца выпусціць і перадаць Падпісчыку простыя (звычайныя) акцыі дадатковай эмісіі ААТ «ААБ Беларусбанк» у адпаведнасці з аплачанай колькасцю акцый.

1.2. Найменне і катэгорыя каштоўных папер: простыя (звычайныя) акцыі дадатковага выпуску Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».

1.3. Намінальная вартасць акцыі: 1 000 (Адна тысяча) беларускіх рублёў.

1.4. Колькасць набываемых Падпісчыкам акцый вызначаецца падпісчыкам пры акцэпце гэтых Умоў, але не больш:

60 (шасцідзесяці) працэнтаў ад наяўнага ў Падпісчыка пакета акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» – пры акцэпце гэтых Умоў у перыяд з 1 кастрычніка па 13 лістапада 2015 года ўключна (з улікам раней заключаных Падпісчыкам Дагавораў);

часткі аб’ёму эмісіі, застаўшайся на момант акцэпта гэтых Умоў – пры акцэпце гэтых Умоў у перыяд з 16 лістапада па 30 лістапада 2015 года ўключна.

Пры ўказанні Падпісчыкам пры акцэпце Умоў колькасці акцый, большай, чым максімальная колькасць, вызначаная ў адпаведнасці з вышэйнапісанымі правіламі, акцэпт з’яўляецца неналежным, а Дагавор  незаключаным.

1.5. Цана адной акцыі: 1 000 (Адна тысяча) беларускіх рублёў.

1.6. Агульная сума Дагавору: вынік здабытку колькасці акцый, вызначанай Падпісчыкам у адпаведнасці з п. 1.4 Умоў, на цану адной акцыі ў адпаведнасці з п. 1.5 Умоў.

1.7. Эмітэнт гарантуе, што перадаваемыя ім каштоўныя паперы залогавымі абавязацельствамі не абцяжаранымі, іншыя абмежаванні і забароны на ажыццяўленне здзелак з імі адсутнічаюць.

1.8. Падпісчык – юрыдычная асоба гарантуе, што ім выкананы ўсе ўнутраныя працэдуры і атрыманы ўсе неабходныя дазволы для набыцця ва ўласнасць акцый Эмітэнта.

1.9. Распаўсюджанне тэкста гэтых Умоў шляхам размяшчэння на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Эмітэнта з’яўляецца для Падпісчыкаў прапановай (афертай) Эмітэнта заключыць Дагавор на ўмовах, зафіксаваных у гэтых Умовах.

1.10. Падпісчыкі, якія заключылі Дагавор у адпаведнасці з парадкам, выкладзеным у пункце 2 гэтых Умоў, прымаюць на сябе ўсе правы і абавязацельствы, прадугледжаныя гэтымі Умовамі.

1.11. Па пытаннях, не ўрэгуляваных гэтымі Умовамі, Бакі кіруюцца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

  1. Пардак заключэння Дагавору паміж Эмітэнтам і Падпісчыкам.

2.1. Дагавор заключаецца шляхам акцэпта публічнай аферты (прыняцця прапановы Эмітэнта заключыць Дагавор) Падпісчыкам, які ажыццяўляецца шляхам далучэння Падпісчыка да гэтых Умоў у адпаведнасці з арт. 398 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Для акцэпта прапановы Эмітэнта Падпісчык павінен:

2.1.1. падаць Эмітэнту Заяву, складзеную па форме дадаткаў 1 або 2 да гэтых Умоў з указаннем колькасці набываемых акцый, але не больш за колькасць, вызначаную ў адпаведнасці з гэтымі Умовамі;

2.1.2. прадставіць Эмітэнту дакументы ў адпаведнасці з дадаткам 3 да гэтых Умоў, неабходныя для заключэння Дагавору.

2.2. Пры падачы Заявы Падпісчык пацвярджае сваю інфармаванасць аб усіх умовах закрытай падпіскі на простыя (звычайныя) акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк», узаемных правах і абавязках Бакоў, зафіксаваных ва Умовах.

2.3. Дагавор лічыцца заключаным з моманту атрымання Эмітэнтам Заявы ў парадку і тэрміны, вызначаныя Умовамі. У пацвярджэнне заключэння Дагавору Падпісчыку выдаецца другі экзэмпляр Заявы з адзнакай Эмітэнта аб яго прыняцці.

 

  1. Правы і абавязкі Бакоў.  

На падставе заключанага Дагавору:

3.1. Падпісчык абавязваецца аплаціць кошт набываемымых простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» у памеры, вызначаным у адпаведнасці з п. 1.6 Умоў:

наяўнымі грашыма або безнаяўным пералічэннем грашовых сродкаў з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карты на рахунак № 3811000000602, адкрыты ў ААТ «ААБ Беларусбанк», код 795, у дзень заключэння Дагавору, калі Падпісчык з’яўляецца фізічнай асобай;

безнаяўным пералічэннем грашовых сродкаў, у тым ліку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карты, на рахунак № 3811000000602, адкрыты ў ААТ «ААБ Беларусбанк», код 795, у дзень заключэння Дагавору, калі Падпісчык з’яўляецца юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам.

Калі ў вышэйназваны тэрмін на адпаведны рахунак Эмітэнта не будуць залічаны грашовыя сродкі, прызначаныя для аплаты набываемых акцый па Дагаворы, заключаны паміж Бакамі Дагавор і ўсе правы і абавязкі Бакоў па ім спыняюцца.

3.2. Эмітэнт абавязваецца:

3.2.1. неадкладна інфармаваць Падпісчыка аб выніках падпіскі шляхам размяшчэння інфармацыі на афіцыйным інтэрнэт-сайце Эмітэнта;

3.2.2. у выпадку прызнання падпіскі неадбыўшайся або забароны выпуску акцый Дэпартаментам па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, скасавання Дагавору, вярнуць Падпісчыку грашовыя сродкі не пазней аднаго месяца з даты прызнання закрытай падпіскі на акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк» неадбыўшайся (забароны выпуску акцый Дэпартаментам па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь), скасавання дагавору, шляхам іх безнаяўнага  пералічэння/залічэння на рахунак:

вызначаны Падпісчыкам для выплаты дывідэндаў па акцыях ААТ «ААБ Беларусбанк», калі Падпісчык з’яўляецца фізічнай асобай;

з якога Падпісчыкам былі пералічаны грошы ў аплату акцый у адпаведнасці з заключаным Дагаворам, калі Падпісчык з’яўляецца юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам;

3.2.3. па заканчэнні закрытай падпіскі на акцыі падрыхтаваць і забяспечыць правядзенне Агульнага сходу акцыянераў з мэтай зацвярджэння вынікаў закрытай падпіскі, рашэння аб выпуску акцый, а таксама адпаведных змяненняў і (або) дапаўненняў у статут Эмітэнта;

3.2.4. пасля дзяржаўнай рэгістрацыі акцый Эмітэнта забяспечыць залічэнне адпаведнай колькасці набытых Падпісчыкам акцый на яго рахунак «дэпо» і адправіць па пошце на адрас, пазначаны Падпісчыкам у Заяве, выпіску аб аперацыях па рахунку «дэпо» Падпісчыка.

3.3. Эмітэнт мае права ў аднабаковым пазасудовым парадку скасаваць заключаны Дагавор, калі Эмітэнту стала вядома, што грашовыя сродкі, унесеныя ў якасці аплаты за акцыі, не з’яўляюцца ўласнымі грашовымі сродкамі Падпісчыка.

3.4. Падпісчык мае права ў аднабаковым пазасудовым парадку спыніць дзеянне заключанага Дагавору пры невыкананні Эмітэнтам сваіх абавязацельстваў па Дагаворы.

 

  1. Адказнасць Бакоў

4.1. Пры невыкананні і/або неналежным выкананні адным з Бакоў сваіх абавязкаў па гэтых Умовах Бакі нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4.2. Калі іншае не прадугледжана гэтымі Умовамі, Бок, які парушыў абавязацельства па гэтых Умовах, выплачвае іншаму Боку штраф у памеры 0,1 базавай велічыні, устаноўленай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на момант выплаты штрафа.

4.3. Бакі абавязваюцца прадпрымаць неабходныя дзеянні для ўрэгулявання ўсіх спрэчных пытанняў, у тым ліку рознагалоссяў па выкананні гэтых Умоў, і дасягнення ўзаемнай згоды на працягу 5 (пяці) працоўных дзён з моманту заявы аднаго з Бакоў аб неабходнасці гэтага ўрэгулявання. У выпадку немагчымасці вырашэння спрэчкі па ўзаемнай дамоўленасці спрэчкі вырашаюцца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у судах Рэспублікі Беларусь.

Дадатак 1 да Умоў

Дадатак 2 да Умоў

Дадатак 3 да Умоў

ПЕРАЛІК

документов, необходимых для присоединения к настоящим Условиям

  1. Падпісчык – юрыдычная асоба для далучэння да гэтых Умоў прадстаўляе дакумент, які пацвярджае права подпісу заявы на акцэпт аферты ад імя Падпісчыка яго кіраўніком (прадстаўніком).

Прадстаўнік юрыдычнай асобы, які дзейнічае на падставе даверанасці, – даверанасць, аформленую ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, і дакумент, які сведчыць яго асобу.

  1. Падпісчык, які з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, для далучэння да гэтых Умоў прадстаўляе копію пасведчання аб рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама прад’яўляе дакумент, які сведчыць асобу.

Прадстаўнік Падпісчыка, які з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, прад’яўляе дакумент, які сведчыць асобу, а таксама прадстаўляе дакументы, якія пацвярджаюць яго паўнамоцтвы (даверанасць, аформленую ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь).

  1. Падпісчык – фізічная асоба для для далучэння да гэтых Умоў прад’яўляе дакумент, які сведчыць асобу.

Прадстаўнік Падпісчыка – фізічнай асобы прад’яўляе дакумент, які сведчыць асобу, і дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы на заключэнне Дагавору (даверанасць, аформленую ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь).

 

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / / Публічная аферта на заключэнне дагавору падпіскі на простыя (звычайныя) акцыі ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК»